Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кіева

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Кіева:
Г — Голосіївський раён
Дар — Дарницький раён
Дес — Деснянський раён
Дн — Дніпровський раён
О — Оболонський раён
Печ — Печерський раён
Под — Подільський раён
Св — Святошинський раён
Сол — Солом'янський раён
Ш — Шевченківський раён

Кіеў падзяляецца на дзесяць адміністрацыйных гарадскіх раёнаў, утвораных па радыяльным прынцыпу і названых па геаграфічным прынцыпу (акрамя Шаўчэнкаўскага раёна, названага ў гонар Тараса Шаўчэнкі). Дзяржаўная ўлада ў кожным раёне прадстаўлена раённай дзяржаўнай адміністрацыяй, якую ўзначальвае яе старшыня. Раённыя саветы былі адменены пасля мясцовых выбараў 31 кастрычніка 2010[1].

У 2001 годзе ў Кіеве была праведзена адміністрацыйная рэформа, у ходзе якой з 14 раёнаў былі ўтвораны 10 — сем на правым беразе Дняпра і тры на левым. Раёнам былі прысвоены геаграфічна прывязаныя імёны, а межы прайшлі галоўнымі гарадскім аўта-і чыгуначнымі магістралямі[2].

Раён Плошча, км² Насельніцтва, чал.
Правы бераг Дняпра :
Галасееўскі 156 235,1 тыс.
Абалонскі 110 315,5 тыс.
Пячэрскі 27 140,4 тыс.
Падольскі 34 191,3 тыс.
Святошынскі 101 335,8 тыс.
Саламянскі 40 344,7 тыс.
Шаўчэнкаўскі 25 230,2 тыс.
Левы бераг Дняпра :
Дарніцкі 134 314,7 тыс.
Дзяснянскі 148 358,3 тыс.
Дняпроўскі 67 346,5 тыс.


Зноскі

  1. Київські райради остаточно ліквідували — Україна — ТСН.ua
  2. Рішення Київської міської ради від 29 листопада 2001 року № 126/1560 «Описи меж нових адміністративних районів міста Києва (уточнені)»