Дом па праспекце Машэрава, 3 (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Машэрава, 3
53°54′40″ пн. ш. 27°34′34″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000137шыфр 713Г000137
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне

Адміністрацыйны будынак — будынак XIX ст. у Мінску, унесены у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Двухпавярховы будынак з чырвонай цэглы, пабудаваны ў 1890-я гады на Конскім рынку. Да Лютаўскай рэвалюцыі ў будынку размяшчалася жандарскае ўпраўленне, а з сакавіка 1917 года — 3-я частка народнай міліцыі, пазней школа рабоча-сялянскай міліцыі. Пасля 2-й сусветнай вайны інтэрнат для рабочых і служачых трамвайнага парка. Дом меў адрас вул. Варвашэні, 3. Затым у будынку размяшчалася Трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне Мінска.

Станам на 2016 год у будынку знаходзіцца галоўны офіс дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]