Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1 (Горкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Адміністрацыйны будынак па вуліцы Горкага, 1
54°17′24″ пн. ш. 30°58′55″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы канец ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000434шыфр 513Г000434
Map

Адміністрацыйны будынак — будынак у г. Горкі, размешчаны па вул. Горкага, 1. Помнік эклектычнай архітэктуры.

Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя з цэглы. Цяпер тут размяшчаецца Цэнтр пазашкольнага выхавання.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аднапавярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае ў тарцах трохвугольныя франтоны. Галоўны фасад сіметрычны, з неглыбокім рызалітам у цэнтры. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі з ліштвамі ў замковым каменем. Вуглы ўмацаваны плоскімі лапаткамі. Пад дахам па перыметры будынка праходзіць шматслойны карніз. Уваходная частка вылучана невысокім мураваным ганкам і арачным казырком на чыгунных ажурных кранштэйнах. Сістэма планіроўкі калідорня з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]