Адміністрацыйны падзел Ірландыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцягі графстваў перад Дублінскім замкам

Ірландыя складаецца з 4 (гістарычных) правінцый, якія падзелены на 32 (гістарычныя) графствы. З 9 графстваў Ольстэра шэсць адносяцца да Паўночнай Ірландыі і тым самым да Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Правінцыі[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыі Ірландыі
Сцяг Правінцыя Насельніцтва,
чал. (2011)[1]
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Размяшчэнне Заўвагі
Рэспубліка Ірландыя
1 Flag of Leinster.svg Ленстэр
Cúige Laighean
«Пятая частка (роду) Лайгін »
2 504 814 19 801 126,50 IrelandLeinster.png
2 Flag of Munster.svg Манстэр
Cúige Mumhan
Багіня кельтаў Мума
1 246 088 24 675 50,50 IrelandMunster.png
3 Flag of Connacht.svg Конахт
Cúige Chonnacht
Краіна нашчадкаў Кона
542 547 17 711 30,63 IrelandConnacht.png
4 Flag of Ulster.svg Ольстэр
Cúige Uladh
294 803 8087 36,45 IrelandUlster.png
Рэспубліка Ірландыя 4 588 252 70 274 65,29
Паўночная Ірландыя
4 Flag of Ulster.svg Ольстэр
Cuige Uladh
1 810 853 13 795 131,27 IrelandUlster.png
Ірландыя 6 399 105 84 069 76,12

У Рэспубліцы Ірландыі правінцыі не адыгрываюць ролі ў кіраванні дзяржавай, але адыгрываюць вялікую ролю ў спорце. Ліга Ольстэра па рэгбі ахоплівае ірландскую і брытанскую частку правінцыі.

Графствы[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Графствы Ірландыі imagemap

Графства (англ.: County; часам перакладаецца як акруга) — асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Ірландыі — гэта адносіцца як да Рэспубліцы Ірландыя, так і да Паўночнай Ірландыі. У наш час на востраве Ірландыя налічваецца 32 графствы, 26 з іх уваходзяць у склад Рэспублікі Ірландыі, 6 — у склад Паўночнай Ірландыі.

Графства Дублін падзелена на чатыры акругі ці адміністрацыйныя графствы: Данліры-Ратдаўн, Фінгал, Паўднёвы Дублін і ўласна горад Дублін, якія не з'яўляюцца самастойнымі графствамі. Гэтак жа графства Тыперэры падзелена на дзве акругі ці адміністрацыйныя графствы: Паўночны Тыперэры і Паўднёвы Тыперэры.

Пяць гарадоў у Рэспубліцы Ірландыя маюць асобы статус («сіці»). Дублін — сталіца краіны, мае статус адміністрацыйнага графства, астатнія чатыры (Голуэй, Корк, Лімерык, Уотэрфард) — пашыраныя паўнамоцтвы.

Паўночная Ірландыя падзелена на 26 адміністрацыйных раёнаў, а шэсць Ольстэрскіх графстваў маюць традыцыйны характар.

Графства Насельніцтва,
чал. (2011)[1]
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Ленстэр
1 Карлау 54 612 897[2] 60,8
2 Дублін 1 273 069 922[3] 1380,8
3 Кілдэр 210 312 1695[4] 124,1
4 Кілкені 95 419 2073[5] 46,0
5 Лііш 80 559 1720[6] 46,8
6 Лонгфард 39 000 1091[7] 35,7
7 Лаўт 122 897 826[8] 148,7
8 Міт 184 135 2342[9] 78,6
9 Офалі 76 687 2001[10] 38,3
10 Уэстміт 86 164 1840[11] 46,7
11 Уэксфард 145 320 2367[12] 61,2
12 Уіклау 136 640 2027[13] 67,4
Манстэр
13 Клэр 117 196 3450[14] 33,8
14 Корк 519 032 7500[15] 69,0
15 Кэры 145 502 4807[16] 30,1
16 Лімерык 191 809 2756[17] 69,4
17 Тыперэры 158 754 4305[18] 36,8
18 Уотэрфард 113 795 1857[19] 61,2
Конахт
19 Голуэй 250 653 6149[20] 40,7
20 Літрым 31 798 1590[21] 19,9
21 Мея 130 638 5586[22] 23,3
22 Раскоман 64 065 2548[23] 25,0
23 Слайга 65 393 1838[24] 35,5
Ольстэр
24 Каван 73 183 1931[25] 37,7
25 Данегол 161 137 4861[26] 32,9
26 Монахан 60 483 1295[27] 46,7
Рэспубліка Ірландыя 4 588 252 70 274 65,29
Ольстэр
1 Антрым 618 108 3046[28] 202,9
2 Даўн 531 665 2466[29] 215,6
3 Ландандэры 247 132 2075[30] 119,1
4 Тыран 177 986 3263[31] 54,5
5 Арма 174 792 1254[32] 131,8
6 Фермана 61 170 1691[33] 36,1
Паўночная Ірландыя 1 810 853 13 795 131,27
Ірландыя 6 399 105 84 069 76,12

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Населеныя пункты Ірландыі падзяляюцца на некалькі класаў:

  • Сіці (city),
  • Бора (borough),
  • Малыя гарады, таўны (town).
  • Перапісное паселішча (census town)
    • (перапісны) пасёлак (unincorporated towns)
    • вёска (village)
  • Асобна вылучаюць прыгарадныя тэрыторыі (suburban area) для буйных гарадоў і наваколлі (environs) для іншых гарадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Графствы ўзніклі ў перыяд англа-нарманскага панавання, пасля XII стагоддзя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі