Адміністрацыйны падзел Ісландыі
Выгляд
Гістарычны падзел Ісландыі
[правіць | правіць зыходнік]
Традыцыйна Ісландыя падзялялася на landsfjórðungar (адз.лік: landsfjórðungur) альбо чвэрці, якія арыентаваліся на бакі свету. Пазнейшы адміністрацыйны падзел абапіраецца на выбарчыя акругі - сіслы (sýslur) і абшчыны. Асабліва пасля 1874 года, калі ў канстытуцыі былі замацаваны новы падзел. Ранейшы падзел паступова скасаваўся.
Назвы былых чвэрцяў Ісландыі:
- Vestfirðingafjórðungur (Breiðfirðingafjórðungur)
- Norðlendingafjórðungur (Eyfirðingafjórðungur)
- Austfirðingafjórðungur
- Sunnlendingafjórðungur (Rangæingafjórðungur)
Цяперашні падзел Ісландыі
[правіць | правіць зыходнік]
Ісландыя падзяляецца на 8 рэгіёнаў (ісл.: landsvæði):
- 7. Ёйстурланд Austurland (адміністрацыйны цэнтр — г. Эгільсстадзір Egilsstaðir)
- 4. Вестфірдзір Vestfirðir (г. Ісаф'ёрдур Isafjörður)
- 3. Вестурланд Vesturland (г. Боргарнес Borgarnes)
- 5. Нордурланд Вестра Norðurland Vestra (г. Блёндуос Blönduós)
- 6. Нордурланд Эйстра Norðurland Eystra (г. Акюрэйры Akureyri)
- 8. Судурланд Suðurland (г. Сельфас Selfoss)
- 2. Судурнэс Suðurnes (г. Кефлавік Keflavík)
- 1. Хёвудборгаршвайдзід Höfuðborgarsvæðið (г. Рэйк’явік Reykjavík)