Адміністрацыйны падзел Алжыра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адміністрацыйны падзел Алжыра — падзел тэрыторыі Алжыра на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. Алжыр падзелены на 48 вілаетаў (араб. ولاية‎‎, фр.: willaya), 553 акругі (араб. دائرة‎‎ — дайра, фр.: daïra) і 1541 камуну (араб. بلديات‎‎, адз.л. بلدية баладыя, фр.: commune).

Найбуйнейшым вілаетам па плошчы з'яўляецца вілает Таманрасэт, а найбуйнейшым па колькасці насельніцтва з'яўляецца вілает Алжыр, у межах якога знаходзіцца сталіца краіны горад Алжыр. Сучасная сістэма адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу існуе з 1983 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19541962 гадах у час вайны за незалежнасць Алжыра Фронт нацыянальнага вызвалення прыняў арганізацыйны падзел краіны на 6 вілаетаў:

  1. Арэ
  2. Канстанціна
  3. Кабалі
  4. Алжыр
  5. Аран
  6. Сахара

Правінцыі[правіць | правіць зыходнік]

Карта вілаетаў Алжыра
Нумар Вілает Цэнтр Плошча (км²) Насельніцтва (2007)
1 Адрар Адрар 443 782 387 635
2 Шэліф Шэліф 4 440 1 017 804
3 Агуат Агуат 26 941 425 569
4 Ум-эль-Буагі Ум-эль-Буагі 6 712 622 440
5 Батна Батна 11 855 1 099 371
6 Беджая Беджая 3 404 925 586
7 Біскра Біскра 21 094 704 941
8 Бешар Бешар 181 020 257 395
9 Бліда Бліда 1 102 803 472
10 Буйра Буйра 4 722 673 062
11 Таманрасэт Таманрасэт 619 360 206 101
12 Тэбеса Тэбеса 14 207 648 349
13 Тлемсэн Тлемсэн 9 408 912 488
14 Тыярэт Тыярэт 19 556 820 575
15 Тызі-Узу Тызі-Узу 2 592 1 174 422
16 Алжыр Алжыр 865 3 311 976
17 Джэльфа Джэльфа 33 236 1 247 215
18 Джыджэль Джыджэль 2 622 627 449
19 Сетыф Сетыф 6 526 1 528 797
20 Саіда Саіда 7 014 301 818
21 Скікда Скікда 4 197 888 720
22 Сідзі-Бель-Абес Сідзі-Бель-Абес 8 306 569 182
23 Анаба Анаба 1 410 608 833
24 Гельма Гельма 3 842 474 609
25 Канстанціна Канстанціна 2 204 897 141
26 Медэа Медэа 8 330 732 929
27 Мастаганем Мастаганем 2 165 700 791
28 М'Сіла М'Сыла 3 436 797 124
29 Маскара Маскара 5 699 732 352
30 Уаргла Уаргла 230 216 572 273
31 Аран Аран 2 145 1 295 753
32 Эль-Баяд Эль-Баяд 88 984 284 357
33 Ілізі Ілізі 179 011 48 604
34 Бордж-Бу-Арэрыдж Бордж-Бу-Арэрыдж 3 676 645 258
35 Бумердэс Бумердэс 1 486 603 218
36 Эль-Тарэф Эль-Тарэф 2 968 401 968
37 Тындуф Тындуф 182 838 50 589
38 Тысэмсільт Тысэмсільт 3 208 272 605
39 Эль-Уэд Эль-Уэд 69 434 643 369
40 Хеншэла Хеншэла 9 624 430 296
41 Сук-Аграс Сук-Аграс 4 029 415 919
42 Тыпаза Тыпаза 1 700 460 795
43 Міла Міла 3 436 797 124
44 Айн-Дэфла Айн-Дэфла 4 885 725 073
45 Наама Наама 33 852 208 999
46 Айн-Тэмушэнт Айн-Тэмушэнт 2 432 353 335
47 Гардая Гардая 78 107 356 337
48 Рэлізан Рэлізан 5 208 677 831

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Алжыр у тэмах