Адміністрацыйны падзел Арменіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падзел Арменіі: 1-Арагацотнская вобласць, 2-Арарацкая вобласць, 3-Армавірская вобласць, 4-Гехаркунікская вобласць, 5-Катайкская вобласць, 6-Ларыйская вобласць, 7-Шыракская вобласць, 8-Сюнікская вобласць, 9-Тавушская вобласць, 10-Ваёцдзорская вобласць, 11-Ерэван

Арменія падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных адзінак. З іх дзесяць правінцый вядомы як марзы (арм.: մարզեր).

Ерэвану прадастаўлены асаблівы адміністрацыйны статус як сталіцы краіны.

Губернатары (марзпеты) прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады Урадам Рэспублікі Арменія. Гэтыя пастановы Урада ратыфікуе Прэзідэнт краіны. Органы мясцовага самакіравання — рада старэйшын абшчыны і кіраўнік абшчыны (мэр горада, сельскі стараста) — абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін па мажарытарнай сістэме. Мэр Ерэвана абіраецца Саветам Старэйшын горада, які ў сваю чаргу абіраецца жыхарамі Ерэвана па прапарцыйнай сістэме на чатырохгадовы тэрмін.

Па стане на 2011 год у рэспубліцы налічвалася 953 вёскі, 48 гарадоў, 932 абшчыны, з якіх 871 сельская і 61 гарадская.[1][2][3]

Вобласць Арыгінальная
назва
Плошча, км² Насельніцтва (2011) Адміністрацыйны цэнтр
Арагацотнская вобласць Արագածոտնի 2 756 132 900 Аштарак
Арарацкая вобласць Արարատի 2 090 260 400 Арташат
Армавірская вобласць Արմավիրի 1 242 265 800 Армавір
Ваёцдзорская вобласць Վայոց Ձորի 2 308 52 300 Ехегнадзор
Гехаркунікская вобласць Գեղարքունիքի 5 349 235 100 Гавар
Катайкская вобласць Կոտայքի 2 680 254 400 Раздан
Ларыйская вобласць Լոռու 3 799 235 500 Ванадзор
Сюнікская вобласць Սյունիքի 4 506 141 800 Капан
Тавушская вобласць Տավուշի 2 704 128 600 Іджэван
Шыракская вобласць Շիրակի 2 680 251 900 Гюмры
Горад Арыгінальная
назва
Плошча, км² Насельніцтва (2011)
Ерэван Երևան 223 1 060 100

Зноскі