Адміністрацыйны падзел Балгарыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вобласці Балгарыі

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Балгарыі — падзел тэрыторыі Рэспублікі Балгарыя на пэўныя часткі ў мэтах эфектыўнай арганізацыі дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання. У цяперашні час ён мае два ўзроўні — 28 абласцей (балг.: областа), падзеленых на 265 абшчын (балг.: общини).

Сучасны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Абшчыны[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, у якіх у асноўным ажыццяўляецца мясцовае самакіраванне ў Балгарыі, з’яўляюцца абшчыны. Іх колькасць — 265.

Вобласці[правіць | правіць зыходнік]

Існуючыя вобласці (іх 28) былі ўтвораны ў 1999 годзе, яны супадаюць з акругамі, якія існавалі з 1959 па 1987 год, у асноўным па межах і цалкам па адміністрацыйных цэнтрах: Благоеўград, Бургас, Варна, Вяліка-Тырнава, Відзін, Враца, Габрава, Добрыч, Кырджалі, Кюстэндзіл, Ловеч, Мантана, Пазарджык, Пернік, Плевен, Плоўдзіў, Разград, Русэ, Сілістра, Слівен, Смолян, горад Сафія, Стара-Загора, Тырговіштэ, Хаскава, Шумен, Ямбал.

Спіс абласцей: