Адміністрацыйны падзел Грэнландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адміністрацыйна Грэнландыя падзелена на 4 камуны (дацк.: Kommuner, грэнл.: Kommunia); таксама муніцыпалітэты — англ.: municipality). Новы адміністрацыйны падзел краіны набыў моц з 1 студзеня 2009 года. Новыя камуны складзены з ранейшых 18 камун, па-ранейшаму неўключанымі застаюцца авіябаза Туле (Пітуфік) і Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк.

Самая маленькая і паўднёвая камуна Куялек уключае былыя камуны Нанорталік, Какарток і Нарсак. Самая паўночная камуна Касуітсуп уключае былыя камуны Канак, Уманак, Упернавік, Кекертарсуак, Ілулісат, Касіянгуіт і Асіят. Камуна Кеката ўключае былыя камуны Манітсок, Сісіміўт і Кангатсіяк. Сталічная камуна Сермерсок уключае ранейшыя камуны Нук, Паміўт, Івітут і ўсходнія Амасалік і Ітакартарміт.

Цэнтры былых камун лічацца гарадамі (дацк.: by), усе астатнія населеныя пункты — пасёлкамі (дацк.: bygd).

На карце Герб Назва
(бел.)
Назва
(грэнл.)
Пераклад Насельніцтва,[1]
чал. (2012)
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Qaasuitsup Kommunia locator map.svg Qaasuitsup-coat-of-arms.svg Касуітсуп Qaasuitsup Kommunia 17 687 660 000 0,027
Qeqqata Kommunia locator map.svg Qeqqata-coat-of-arms.svg Кеката Qeqqata Kommunia Сярэдняя камуна 9638 115 500 0,083
Kommune Kujalleq locator map.svg Kujalleq-coat-of-arms.svg Куялек Kommune Kujalleq Паўднёвая камуна 7417 32 000 0,232
Kommuneqarfik Sermersooq locator map.svg Sermersooq-coat-of-arms.png Сермерсок Kommuneqarfik Sermersooq Камуна, дзе шмат лёду 21 813 635 600 0,034
Неўключаныя тэрыторыі (па-за камунамі)
Greenland National Park locator map.svg Coats of arms of None.svg Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк 0 972 000
Air Force Space Command.png Авіябаза Туле 194
Усяго 56 749 2 415 100 0,023

Заўвага: Пасля новага адміністрацыйнага падзелу краіны 1 студзеня 2009 года адзнакі плошчы занадта вялікія, таму прынятая агульная плошча Грэнландыі складае 2 166 086 км².

Падзел да 2009 года[правіць | правіць зыходнік]

Да 2009 года Грэнландыя складалася з трох тэрыторый (рэгіёнаў): Кіта (Заходняя Грэнландыя), Туну (Усходняя Грэнландыя) і Авана (Паўночная Грэнландыя), межы якіх праходзілі практычна па прамой па лядовым шчыце, мяжа паміж Усходняй і Заходняй Грэнландыяй пралягала па 44° заходняй даўгаты. Кожная тэрыторыя мела дадатковы падзел на камуны (муніцыпалітэты): Кіта складалася з 15-ці, Туну з дзвюх, Авана — адной. Некаторыя землі не ўваходзілі ў склад камун і тэрыторый — Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк, размешчаны як ва Усходняй, так і ў Паўночнай Грэнландыі, а таксама авіябаза Туле, размешчаная побач з Канакам.

Кіта (Заходняя Грэнландыя)[правіць | правіць зыходнік]

(з поўдня на поўнач). Паўднёвая частка:

Цэнтральная частка:

Паўночная частка:

Туну (Усходняя Грэнландыя)[правіць | правіць зыходнік]

Авана (Паўночная Грэнландыя)[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі