Адміністрацыйны падзел Маўрытаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маўрытанія падзелена на 12 абласцей і сталічная аўтаномная акруга Нуакшот. Вобласці падраздзяляюцца на 44 дэпартамента.

Адміністрацыйны падзел Маўрытаніі
Адміністрацыйны падзел Маўрытаніі
Вобласць Цэнтр Плошча, кв.км Насельніцтва (2000), чал.
1 Адрар Атар 215 300 60 847
2 Асаба Кіфа 36 600 249 596
3 Бракна Алег 37 100 240 167
4 Дахлет-Нуадзібу Нуадзібу 22 300 75 976
5 Гарголь Каэдзі 13 600 248 980
6 Кудзімага Селібабі 10 300 186 697
7 Ход-эш-Шаркі Нема 182 700 275 288
8 Ход-эль-Гарбі Аюн-эль-Атрус 53 400 219 167
9 Іншыры Акжужт 46 800 11 322
10 Нуакшот Нуакшот 1 000 611 883
11 Тагант Ціджыкжа 95 200 61 984
12 Цірыс-Земур Зуэрат 252 900 53 586
13 Трарза Расо 67 800 252 664

Падчас маўрытанскай акупацыі часткі Заходняй Сахары (1975-79), занятая маўрытанскімі войскамі частка (прыкладна адпавядала ніжняй частцы правінцыі Рыа-дэ-Ора) звалася Цірыс-эль-Гарбія (Tiris al-Gharbiyya).