Перайсці да зместу

Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска
Юрысдыкцыя Маскоўскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 220036, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 10
Кіраўнік Таццяна Іванаўна Калядка

Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Маскоўскага раёна горада Мінска Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляе яе кіраўнік. Адміністрацыя размешчана на паўночным усходзе раёна, у будынку былога райвыканкама і райкама КПБ Маскоўскага раёна (1980-я, архітэктар Людміла Сазонава)[2] па праспекце Дзяржынскага, 10.

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь»
  2. Сазонова Людмила Александровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • mosk.minsk.gov.by — афіцыйны сайт Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска