Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Coat of arms of Belarus (official).svg
Герб Беларусі
4494 Рэзідэнцыя прэзідэнта Мінск May 2019.jpg
Будынак Адміністрацыі па вул. Карла Маркса
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Дата стварэння 1947 і 1994
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, вул. Карла Маркса д.38
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Пятровіч Сергеенка
Сайт president.gov.by
Палітыка — Партал:Палітыка
Беларусь
Coat of arms of Belarus (official).svg

Гэты артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Дзяржаўны лад


Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі



Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма



Адміністрацыйная сістэма


Выбары


Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — орган дзяржаўнага кіравання Беларусі, які забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці кадравай палітыкі, ідэалогіі і права, ажыццяўляе падрыхтоўку, выконванне і кантроль за выкананнем загадаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Беларусі.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Задачы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:[1]

  • забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў:
у галіне дзяржаўнай кадравай палітыкі;
у галіне ідэалогіі беларускай дзяржавы;
у галіне права;
у галіне сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
у галіне знешняй палітыкі;
у галіне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, а таксама па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;
іншых паўнамоцтваў, вызначаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і заканадаўчымі актамі;
  • забеспячэнне падрыхтоўкі і ўнясення на разгляд Кіраўніка дзяржавы праектаў рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выканання і кантролю за выкананнем рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі;
  • арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае і прававое забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • іншыя задачы, вызначаныя законамі або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнікі адміністрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]