Перайсці да зместу

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Выява лагатыпа
Герб Беларусі
Будынак Адміністрацыі па вул. Карла Маркса
Будынак Адміністрацыі па вул. Карла Маркса
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Дата стварэння 1994
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэра Мінск, вул. Карла Маркса д.38
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой
Сайт president.gov.by
Палітыка
Беларусь

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Беларусі

Канстытуцыя Беларусі


Прэзідэнт Беларусі


Савет Міністраў


Нацыянальны сход


Судовая сістэма


Генеральная пракуратура


Адміністрацыйная сістэма


Выбары

  • Цэнтральная выбарчая камісія
  • Рэферэндумы:
  • Парламенцкія выбары:
  • Прэзідэнцкія выбары:

Унутраная палітыка


Знешняя палітыка


Ваенная палітыка

Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — орган дзяржаўнага кіравання Беларусі, які забяспечвае дзейнасць Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у вобласці кадравай палітыкі, ідэалогіі і права, ажыццяўляе падрыхтоўку, выконванне і кантроль за выкананнем загадаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Падпарадкоўваецца непасрэдна Прэзідэнту Беларусі.

  • забеспячэнне рэалізацыі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў:
у галіне дзяржаўнай кадравай палітыкі;
у галіне ідэалогіі беларускай дзяржавы;
у галіне права;
у галіне сацыяльна-эканамічнай палітыкі;
у галіне знешняй палітыкі;
у галіне дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату, а таксама па рабоце са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб;
іншых паўнамоцтваў, вызначаных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і заканадаўчымі актамі;
  • забеспячэнне падрыхтоўкі і ўнясення на разгляд Кіраўніка дзяржавы праектаў рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выканання і кантролю за выкананнем рашэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне ўзаемадзеяння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, мясцовага самакіравання, а таксама са сродкамі масавай інфармацыі;
  • арганізацыйнае, інфармацыйна-аналітычнае і прававое забеспячэнне дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • іншыя задачы, вызначаныя законамі або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
  • Кіраўнік Адміністрацыі — Дзмітрый Мікалаевіч Крутой.
  • Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Уладзімір Барысавіч Пярцоў.
  • Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Вольга Іванаўна Чупрыс.
  • Намеснік кіраўніка Адміністрацыі — Дзмітрый Феафанавіч Матусевіч.
  • Памочнікі прэзідэнта
  • Галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі — Аляксей Уладзіміравіч Гуйда, начальнік.
  • Галоўнае ідэалагічнае ўпраўленне — Аляксандр Мікалаевіч Ліпніцкі, начальнік.
  • Галоўнае дзяржаўна-прававое ўпраўленне — Дзмітрый Алегавіч Касцюкевіч, начальнік.
  • Галоўнае арганізацыйнае ўпраўленне
  • Галоўнае ўпраўленне па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання — Жанна Віктараўна Цішчанка, начальнік.
  • Галоўнае эканамічнае ўпраўленне — Дзмітрый Іванавіч Барабанаў, начальнік.
  • Галоўнае ўпраўленне развіцця сацыяльнай сферы — Наталля Уладзіміраўна Красачка, начальнік.
  • Галоўнае ўпраўленне па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  • Упраўленне знешняй палітыкі
  • Упраўленне рэгіянальнай палітыкі — Аляксандр Аляксандравіч Шундрык, начальнік.
  • Канцылярыя прэзідэнта
  • Прэс-служба прэзідэнта — Наталля Мікалаеўна Эйсмант, прэс-сакратар.
  • Прыёмная прэзідэнта
  • Сакратарыят кіраўніка Адміністрацыі
  • Аддзел па рабоце з грамадскімі аб’яднаннямі
  • Аддзел падрыхтоўкі выступленняў
  • Сектар стратэгіі развіцця сельскай гаспадаркі
  • Інфармацыйна-аналітычны цэнтр

Кіраўнікі адміністрацыі

[правіць | правіць зыходнік]