Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў
| Цяжкі авіяносны крэйсер праекта 1143.5 «Адмірал Флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» | |
|---|---|
| | |
| Гісторыя карабля | |
| Дзяржава сцяга |
|
| Будаўніцтва пачата | 1 верасня 1982 года[1] |
| Спушчана на ваду | 4 снежня 1985 года[1] |
| Уведзены ў эксплуатацыю | 20 студзеня 1991 года[1] |
| Сучасны статус | Вывад з эксплуатацыі[2] |
| Асноўныя характарыстыкі | |
| Хуткасць (надводная) | 29 вузла (54 км/г)[1] |
| Аўтаномнасць плавання | 45 сутак[1] |
| Экіпаж |
1980 чалавек, у тым ліку:[1] 520 афіцэраў 322 мічманаў 1138 матросаў |
| Памеры | |
| Водазмяшчэнне надводнае | 46 540 тон[1] |
| Водазмяшчэнне падводнае | 59 100 тон |
| Даўжыня найбольшая (па КВЛ) | 306,45 м[1] |
| Шырыня корпуса найб. | 71,96 м[1] |
| Вышыня | 64,49 м[1] |
| Сярэдняя асадка (па КВЛ) | 8,05 м[1] |
| Сілавая ўстаноўка | |
| Узбраенне | |
| Тарпедна- міннае ўзбраенне |
2 × 10 РБУ-12000 (60 бомб) |
| Ракетнае ўзбраенне |
4 × 2 ЗРАК «Корцік» (256 ракет, 48 000 снарадаў) 4 × 6 ПУ ЗРК «Кінжал» (192 ракеты) |
| СПА | 6 × 6 АК-630 (48 000 снарадаў) |
| Авіацыя |
14 × Су-33 2 × Су-25УТГ 10 × МіГ-29К 4 × МіГ-29КУБ |
«Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» (ранейшыя назвы, у парадку прысваення — «Рыга», «Леанід Брэжнеў», «Тбілісі») — цяжкі авіяносны крэйсер, адзіны ў складзе ВМФ Расіі ў сваім класе.
Названы ў гонар Мікалая Герасімавіча Кузняцова, адмірала флоту Савецкага Саюза.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]Прызначаны для паразы буйных надводных аб’ектаў, абароны марскіх злучэнняў ад атак верагоднага суперніка.
На авіяносным крэйсеры могуць быць размешчаны:
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў Мікалаеве, на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе.
5 снежня 2007 года «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» узначаліў атрад баявых караблёў, якія адправіліся ў паход у Атлантычны акіян і Міжземнае мора.
У 2016—2017 гады быў выкарыстаны ў ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі[2].
З 2018 года, пасля вяртання з паходу ў Міжземнае мора, да 2025 года — знаходзіўся на рамонце[2].
У сярэдзіне 2025 года прынята рашэнне — працяг рамонтных работ лічыць немэтазгодным. Пасля кансервацыі корпус карабля будзе прададзены альбо ўтылізаваны[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў