Аднадворцы
Аднадворцы — катэгорыя дзяржаўных сялян у Расійскай імперыі[1].
Утварылася з нашчадкаў служылых людзей, якія ў XVI—XVII стст. сяліліся на паўднёвых мяжах Маскоўскай дзяржавы для яе абароны ад набегаў крымскіх і астраханскіх татараў. У сувязі з перамяшчэннем мяжы на поўдзень апынуліся ўнутры краіны. Да сярэдзіны XIX ст. налічвалася каля 1,3 млн аднадворцаў, на пачатак XX ст. пражывалі ў асноўным у Курскай, Тамбоўскай, Тульскай, Разанскай, а таксама інш. губерніях.
На тэрыторыі Беларусі ў XIX ст. у стан аднадворцаў, паводле ўказа ад 19 кастрычніка 1831 года, залічвалі шляхту, якая не прайшла зацвярджэння дваранскіх правоў[1]. Аднадворцы плацілі штогадовы падатак і падлягалі рэкруцкай павіннасці, большасць з іх не мела сваёй зямлі[2].
У 1868 годзе аднадворцы пераведзены ў сельскія і гарадскія абшчыны і як асобная катэгорыя перасталі існаваць.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
- ↑ Герасіменя В. Аднадворцы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герасіменя В. Аднадворцы // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info