Аднацветка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аднацветка аднакветкавая)
Аднацветка

Аднацветка аднакветная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Moneses Salisb. ex Gray, 1821

Адзіны від
Moneses uniflora — Аднацветка аднакветная

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503869
NCBI  93817
EOL  486756
GRIN  g:7733
IPNI  331307-1
TPL  kew-2372127

Аднацветка[3] (Moneses) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Верасовыя (Ericaceae) (паводле іншай класіфікацыі — грушанкавых (Pyrolaceae)).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы 1 від — аднацветка аднакветная (або аднакветкавая[3]) (Moneses uniflora).

Вышыня расліны 5—17 см. Карэнішча паўзучае. Сцябло голае, тонкарабрыстае, лісце супраціўнае, чаранковае, круглавата-яйцападобнае з клінападобнай асновай, скучанае ў ніжняй частцы сцябла. Кветкі адзіночныя, 5-пялёсткавыя, буйныя, белыя, духмяныя, у пачатку цвіцення паніклыя на верхавінках кветаносаў, Плод — шарападобная гладкая шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—ліпені.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Аднацветка аднакветная пашырана ва ўмераных і халодных зонах Паўночнага паўшар’я: у таежнай зоне. На тэрыторыі Беларусі — пераважна ў паўночных раёнах. Расце ў яловых і хваёвых лясах (імшыстых і чарнічных), на купінах нізінных і пераходных балот.

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 85. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Одноцветка: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)