Адносная вільготнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гігрометр

Адносная вільготнасць — адносіны колькасці вадзяной пары да той колькасці вадзяной пары, якую паветра можа ўтрымліваць пры дадзенай тэмпературы.

Абсалютная вільготнасць[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная вільготнасць — колькасць вільгаці, якая змяшчаецца ў адным кубічным метры паветра. З-за малой велічыні звычайна вымяраюць у г/м³. Але ў сувязі з тым, што пры пэўнай тэмпературы паветра ў ім можа максімальна ўтрымлівацца толькі пэўная колькасць вільгаці (з павелічэннем тэмпературы гэта максімальна магчымае колькасць вільгаці павялічваецца, з памяншэннем тэмпературы паветра максімальна магчымая колькасць вільгаці памяншаецца), увялі паняцце адноснай вільготнасці.

Адносная вільготнасць[правіць | правіць зыходнік]

Эквівалентнае вызначэнне — адносіны малярнай долі вадзяной пары ў паветры да максімальна магчымай пры дадзенай тэмпературы. Вымяраецца ў працэнтах і вызначаецца па формуле:

дзе  — адносная вільготнасць сумесі ці паветра;  — парцыяльны ціск вадзяной пары ў сумесі;  — ціск насычанэння вадзяной пары.

Ціск насычаных пароў вады моцна расце пры павелічэнні тэмпературы. Таму пры ізабарычным (гэта значыць, пры пастаянным ціску) ахаладжэнні паветра з пастаяннай канцэнтрацыяй пары надыходзіць момант (пункт расы), калі пара насычаецца. Пры гэтым «лішні» пар кандэнсуецца ў выглядзе туману або крышталікаў лёду. Працэсы насычэння і кандэнсацыі вадзяной пары граюць велізарную ролю ў фізіцы атмасферы: працэсы ўтварэння аблокаў і атмасферных франтоў у значнай ступені вызначаюцца працэсамі насычэння і кандэнсацыі, цеплата, якая вылучаецца пры кандэнсацыі атмасфернай вадзяной пары, забяспечвае энергетычны механізм узнікнення і развіцця трапічных цыклонаў (ураганаў).

Ацэнка адноснай вільготнасці[правіць | правіць зыходнік]

Адносная вільготнасць водна-паветранай сумесі можа быць ацэненая, калі вядомыя яе тэмпература (T) і тэмпература пункту расы (Td). Калі T і Td вызначаны ў градусах Цэльсія, тады праўдзівы выраз:

[1]

дзе парцыяльны ціск вадзяной пары ў сумесі вызначаны як  :

і ціск насычэння пары вады ў сумесі пры тэмпературы азначаны як  :

Перанасычаная вадзяная пара[правіць | правіць зыходнік]

У адсутнасці цэнтраў кандэнсацыі пры зніжэнні тэмпературы магчыма ўзнікненне перанасычанага стану, гэта значыць адносная вільготнасць становіцца больш за 100 %. У якасці цэнтраў кандэнсацыі могуць выступаць іоны або часціцы аэразоляў, менавіта на кандэнсацыі перанасычанай паы на іонах, якія ўтвараюцца пры праходжанні зараджанай часціцы ў такой пары, заснаваны прынцып дзеяння камеры Вільсана і дыфузійных камер: кропелькі вады кандэнсуюцца на іонах і ўтвараюць бачны след (трэк) зараджанай часціцы.

Іншым прыкладам кандэнсацыі перанасычанай вадзяной пары з’яўляюцца інверсійныя сляды самалётаў, якія ўзнікаюць пры кандэнсацыі пары на часціцах сажы выхлапу рухавікоў.

Сродкі і метады кантролю[правіць | правіць зыходнік]

Для вызначэння вільготнасці паветра выкарыстоўваюцца прыборы, якія называюцца псіхрометрамі і гігрометрамі. Псіхрометр Аўгуста складаецца з двух тэрмометраў — «сухога» і «вільготнага». «Вільготны» тэрмометр паказвае тэмпературу ніжэй сухога, боо яго рэзервуар абматаны тканінай, змочанай у вадзе, якая, выпараючыся, ахаладжае яго. Інтэнсіўнасць выпарэння залежыць ад адноснай вільготнасці паветра. Па паказаннях сухога і «вільготнага» тэрмометраў знаходзяць адносную вільготнасць паветра па псіхраметрычных табліцах. У апошні час сталі шырока прымяняцца інтэгральныя датчыкі вільготнасці (як правіла, з выхадам па напружанні), заснаваныя на ўласцівасці некаторых палімераў змяняць свае электрычныя характарыстыкі (такія, як дыэлектрычная пранікальнасць асяроддзя) пад дзеяннем пары вады, якая змяшчаецца ў паветры.

Для паверкі прыбораў для вымярэння вільготнасці выкарыстоўваюць спецыяльныя ўстаноўкі — гіграстаты.

Зноскі

  1. Perry, R.H. and Green, D.W, Perry's Chemical Engineers' Handbook (7th Edition), McGraw-Hill, ISBN 0-07-049841-5 , Page 12-7