Беларуска-амерыканскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адносіны Беларусі і ЗША)
Амерыкана-беларускія адносіны
ЗША і Беларусь
Злучаныя Штаты Амерыкі
ЗША
Беларусь
Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адносіны Беларусі і ЗША — дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь і ЗША, супрацоўніцтва ў гуманітарнай і эканамічнай сферы.

1991-2001[правіць | правіць зыходнік]

Злучаныя Штаты Амерыкі другімі ў свеце пасля Украіны прызналі незалежнасць Беларусі 25 снежня 1991 года. Пасля таго, як дзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны, у Мінску 31 студзеня 1992 года было афіцыйна адкрыта Пасольства ЗША. Першы пасол ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц (David H. Swartz) прыступіў да выканання сваіх абавязкаў 25 жніўня 1992 года і завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў у студзені 1994 года. Наступнымі пасламі ЗША ў Беларусі былі Кенэт Ялавіц (Kenneth S. Yalowitz), Дэніел Спекхард (Daniel V. Speckhard), Майкл Козак (Michael G. Kozak) і Джордж Крол (George H. Krol).

Пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША была створана ў 1992 годзе. Пасольства пераехала на сваё цяперашняе месца ў Нью-Гемпшыр авеню ў 1993 годзе.

ЗША і РБ неаднаразова абмяняліся афіцыйнымі візітамі на вышэйшым узроўні: Станіслаў Шушкевіч, тагачасны старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, сустрэўся ў Вашынгтоне з Прэзідэнтам Білам Клінтанам у ліпені 1993 года, а Прэзідэнт ЗША наведаў Беларусь 15 студзеня 1994 года [1].

Першы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка здзейсніў візіт у Злучаныя Штаты ў 1995 годзе, пазней ён сустракаўся з кіраўніцтвам ЗША на розных міжнародных нарадах[2].

У 1995 годзе запрацаваў міжурадавы камітэт па развіццю амерыканскага бізнэсу ў Беларусі. У 1996 годзе па дамове са Злучанымі Штатамі Амерыкі з Рэспублікі Беларусь выведзены міжкантынентальныя ракеты РС-12М з ядзернымі боегалоўкамі. Згодна з дамовай, ЗША і Расійская Федэрацыя гарантавалі Беларусі бяспеку ды ўсебаковую падтрымку [3].

Двухбаковыя адносіны задакументаваная ў заявах Белага Дома ды Дзярждэпартаменту, рэзалюцыях Кангрэса ЗША, а таксама іншых паведамленнях і рашэннях Урада Злучаных Штатаў. У Беларусі сувязі таксама зафіксаваныя ў вышэйшых дзяржаўных дакументах.

2001 — 2008[правіць | правіць зыходнік]

У першай палове 2000-х гадоў адносіны Беларусі і ЗША пачалі заўважна пагаршацца, а ў 2004 г. дасягнулі самых горшых адносін за ўсю навейшую гісторыю. На думку некаторых экспертаў, гэтай сітуацыі спрыяў беларускі дэканструктыўны элемент, так званая пазасістэмная апазіцыя, якая падпарадкоўвалася Маскве [4].

У верасні 2004 г. ЗША абвясцілі аб намеры дамагацца адхілення ад улады прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Пазіцыю ЗША агучыў сенатар Джон Маккейн: «Мы будзем змагацца за тое, каб Беларусь вызвалілася ад тыраніі. Змена рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі плануецца не ўзброеным шляхам, а з дапамогай міжнароднага ціску».

Услед за гэтай заявай амерыканскае міністэрства фінансаў абвінаваціла беларускі «Інфабанк» у адмыванні грошай прэзідэнта Ірака Садама Хусейна.

6 кастрычніка 2004 г. Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША аднагалосна прагаласавала за ўвядзенне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі і яе прэзідэнта. 20 кастрычніка 2004 года прэзідэнт ЗША Дж. Буш падпісаў закон «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі (2004)», які дазваляе дапамогу палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), якія працуюць у сферы развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі[5].

21 ліпеня 2006 года Прэзідэнт Джордж Буш рэкамендаваў на пасаду пасла ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Яна прыбыла ў Мінск 18 верасня 2006 года і працавала да 2008 года, калі беларускі ўрад у аднабаковым парадку ўвёў абмежаванні на колькасць амерыканскіх дыпламатаў і вымусіў Злучаныя Штаты адазваць з Беларусі пасла [6].

У сакавіку 2008 г. пачаўся нявырашаны да сёння дыпламатычны канфлікт, у выніку якога штат амерыканскай амбасады ў Беларусі быў скарочаны з 35 да 5 дыпламатаў. Канфлікт стварыў умовы, пры якіх амбасада ЗША страціла магчымасць аказваць візавыя паслугі ў поўным аб'ёме. Шмат хто з беларусаў, якія хацелі атрымаць амерыканскія візы, былі вымушаныя падаваць просьбы на іх атрыманне ў амбасадах ЗША ў Літве, Польшчы або Расіі.

На пяць год у адносінах паміж ЗША і Беларуссю ўзнікла паўза.

2009 — 2019[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2009 г. і ў кастрычнік у 2010 г. дэлегацыя Кангрэса ЗША з афіцыйным візітам наведалі Беларусь, пачаўся новы этап двухбаковых адносін [7].

У снежні 2010 г. міністр МЗС Рэспублікі Беларусі сустрэўся з сакратаром Дзярждэпартамента ЗША. Па выніках сустрэчы прынята заява аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і ЗША ў вобласці ядзернага раззбраення і нераспаўсюджання ядзернай зброі. Акрамя гэтага падпісаныя дамовы аб сумесным супрацьстаянні тэрарызму ў свеце [8].

Актывізавацыя партнёрскіх сувязяў на ўзроўні МЗС абодвух краін назіраецца з 2013 г. Эфектыўным з’яўляецца супрацоўніцтва паміж беларускімі і амерыканскімі праваахоўнымі органамі па прадухіленні высокатэхналагічных злачынстваў, барацьба з незаконнымі псіхатропнымі рэчывамі, барацьбы з гандлем людзьмі і распаўсюдам дзіцячай парнаграфіі ў Інтэрнэце. Добра наладжана супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя. У 2013 г. амерыканскі бок арганізаваў навучальныя курсы для беларускіх адмыслоўцаў, якія вывучалі перадавы досвед у кіраванні медыцынскімі ўстановамі. У лютым 2014 г., беларускія анколагі і кардыёлагі наведалі ЗША, дзе перанялі перадавы досвед. Паміж РБ і ЗША падпісаны шэраг дамоў па медыцынскім узаемадзеянні.

Са жніўня 2014 г. амерыканская амбасада ў Мінску аднавіла выдачу віз некаторым катэгорыям беларускіх грамадзян — студэнтам, удзельнікам праграм культурнага абмену, асобам, старэйшым за 70 гадоў. Візы ў Мінску таксама маглі атрымаць грамадзяне, у якіх раней ужо была амерыканская віза.

22 верасня 2014 г. ў Рэспубліцы Беларусь пачала дзейнасць Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця». Галоўнай мэтай якой з’яўляецца садзейнічанне ва ўмацаванні дыялогу і партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і ЗША [9]

У верасні 2014 г. ў ЗША адбыўся I Беларуска-амерыканскі інвестыцыйны форум. Па выніках якога ўхваленыя сумесныя крокі па дзейнасці ў эканамічнай сферы. Дэлегацыю ўзначаліў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч [10].

У снежні 2014 г. намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур’янаў і старшыня Савета дзелавога супрацоўніцтва «Беларусь — ЗША» Дэвід Бэйран абмеркавалі работу савета на 2015 год. Як паведаміла Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА), бакі абмеркавалі пытанні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Злучаных Штатаў, падвялі папярэднія вынікі дзейнасці Савета дзелавога супрацоўніцтва за 2014 год.

27 лютага 2015 г. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правялі сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным [11].

18 сакавіка 2015 г. Беларусь і ЗША падпісалі міжурадавае пагадненне аб паляпшэнні выканання міжнародных падатковых правіл і рэалізацыі закона Злучаных Штатаў Амерыкі аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах [12].

У красавіку 2015 г. Беларусь далучылася да ўшанавання памяці Луізы Арнер Бойд. Пры падтрымцы Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь і пры садзейнічанні беларускіх улад Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Інстытуцыйнага развіцця» распачала рэалізацыю доўгатэрміновага міждзяржаўнага праекту «Дарогамі экспедыцыі Луізы Арнер Бойд. Да 80-годдзя легендарнай экспедыцыі амерыканкі» [13].

7 мая 2015 г. ў Брэсцкай крэпасці (г. Брэст), а 9 мая ў Мінску, на ўрачыстасцях у гонар 70-годдзя разгрома нацызму, выступіў вайсковы аркестр ЗША[14].

21 жніўня 2017 г. «у якасці адказу на рашэнне Масквы скараціць колькасць дыпламатычнага персаналу ЗША ў Расіі», амерыканская амбасада ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмянілі прыём візавых заяў ад грамадзян Беларусі, і прапанавалі звяртацца ў амбасады ЗША ў Літве, Польшчы або Украіны[15].

У канцы жніўня 2018 г. пачала працу новы часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур[16], візы сталі выдавацца ў Мінску.

10 студзеня 2019 г. міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей праз тэлефон памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і езразійскіх справах У. Мітчэла аб зняцці абмежавання на колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Беларусі[16]. Гэтае пацяпленне звязваюць з чарговым беларуска-расійскім канфліктам, а таксама чуткамі аб страце краінай суверэнітэту і паглынанні Расіяй[17][18].

У верасні 2019 года ЗША і Беларусь прынялі рашэнне пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў.

Пасля 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

30 лістапада 2020 Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ўхваліла законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі» (англ.: Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act)[19]. Дакумент дае Прэзідэнту ЗША дадатковыя паўнамоцтвы па ўвядзенні санкцый у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі і наступнымі за імі падзеямі. Ён таксама змяшчае наступныя палажэнні:[20]

  • прызнае Каардынацыйную раду законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку «законна абраным лідарам Беларусі»;
  • заклікае правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў свабоднай і справядлівай форме ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ;
  • заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных без усялякіх папярэдніх умоў;
  • падтрымлівае імкненне народа Беларусі да свабоды веравызнання;
  • дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і развіцці грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
  • заяўляе, што ЗША не прызнаюць уключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расіяй;
  • патрабуе ад Злучаных Штатаў стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
  • аказвае падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікам IT-сектара.

Да канца снежня 2020 Дзярждэпартамэнт ЗША наклаў візавыя абмежаванні агулам на 63 асобы за іх удзел у падрыве дэмакратыі ў Беларусі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і палітычны гвалт[21].

Паслы Беларусі ў ЗША[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1994. Билл Клинтон приезжает с визитом в Минск
  2. АЛЕКСАНДР ЛУКАШЕНКО ВСТРЕТИЛСЯ С БИЛЛОМ КЛИНТОНОМ Архівавана 4 снежня 2017.
  3. АМЕРЫКА-БЕЛАРУСЬ (BE/RU) Архівавана 5 мая 2015.
  4. ЗША-Беларусь: Садружнасць (BE/RU) Архівавана 6 красавіка 2015.
  5. H.R.854 - Belarus Democracy Act of 2004 (англ.). Congress.gov. Праверана 26 студзеня 2021.
  6. МЕЖДУНАРОДНОЕ ПРИЗНАНИЕ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Архівавана 16 ліпеня 2015.
  7. Беларусь и страны Америки Архівавана 30 снежня 2015.
  8. Беларусь и Америка Архівавана 16 ліпеня 2015.
  9. Інфармацыя пра «ІР» Архівавана 5 мая 2015.
  10. Белорусско-американский инвестиционный форум в Нью-Йорке Архівавана 2 красавіка 2015.
  11. Лукашенко и Макей обсудили спорные вопросы отношений с США с представителем Госдепартамента Архівавана 14 чэрвеня 2015.
  12. Правительство Республики Беларусь и Правительство США подписали соглашение
  13. В Пинском районе установят мемориальную доску легендарной американке Архівавана 4 мая 2015.
  14. Оркестр ВВС США выступил в Брестской крепости
  15. Посольство и консульство США в Российской Федерации
  16. а б Беларусь зьняла абмежаваньне на колькасьць дыпляматаў ЗША ў Менску, уведзенае 10 гадоў таму, — Foreign Policy
  17. Gramer, R., MacKinnon, A.. A Diplomatic Breakthrough for Washington in Europe’s Last Dictatorship (англ.). Foreign Policy (10 студзеня 2019). Праверана 19 лютага 2019.
  18. Што азначае рашэньне Менску зьняць абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў
  19. congress.gov
  20. nn.by
  21. nn.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]