Адносіны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Дунайскімі княствамі
Адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Малдаўскім княствам былі блізкімі, нават да ўладарства князёў з дынастыі Гедзімінавічаў у Малдавіі. У XIV стагоддзі, пасля бітвы на Сініх Водах у 1363 годзе, Малдаўскае княства далучыла вялікія тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Перамога пад Сінімі Водамі ўмацавала сувязі паміж княствамі[1].
Адносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Валашскім княствам былі менш блізкімі, але таксама дастаткова сяброўскімі. Напрыклад у 1403 годзе валашскі ваявода Мірча I Стары зацвердзіў пагадненне са «сваім сябрам Ягайлам». Такое сама пагадненне заключана ў 1411 годзе[2].
Малдаўска-вялікалітоўскія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]
Ужо пры «первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир».
Вызначэнне малдаўска-вялікалітоўскай мяжы
[правіць | правіць зыходнік]У 1362 годзе адбылася Бітва на Сініх Водах. Вялікі князь літоўскі Альгерд скарыстаўся ўнутранай бязладзіцай у Залатой Ардзе, пасля гібелі ханаў Джанібека і Бердыбека, і пачаў ваенную кампанію на татарскія землі[3]. У баі праявілі сябе Карыятавічы, сыны князя навагрудскага Карыята, аднаго з сыноў Гедзіміна.
Пасля перамогі Альгерд уключыў у склад сваёй дзяржавы Падолле і частку Дзікага поля, пашырыў такім чынам свае ўладанні далёка на поўдзень, нават да Чорнага мора. Гэта азначала першую ў гісторыю мяжу Вялікага Княства Літоўскага і Малдаўскага княства.
Падолле было перададзена пляменнікам Альгерда, якія ўдзельнічалі ў бітве: Аляксандру, Юрыю, Канстанціну і Фёдару — сынам Карыята[4]. Перамога Альгерда і прыход на Падолле Карыятавічаў умацавалі Малдаўскае княства. Падолле, пад уладай Карыятавічаў, разам з Брацлаўшчынай, якой ужо валодаў Канстанцін Карыятавіч, утварыла Падольскае княства, дзе Канстанцін стаў першым князем.[5]
Канстанцін Карыятавіч быў васалам вялікага князя літоўскага і ўладарыў разам са сваімі братамі.
У 1352 годзе Юрый Карыятавіч і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі Кейстутам і Любартам у пачатку 1360-х гадоў. Юрыя і Аляксандра выгналі з іх уладанняў каля 1362 года, яны ўцяклі ў Польшчу да двара Казіміра ІІІ[6].
| Вайна супраць Крэўскай уніі | |||
|---|---|---|---|
| Фёдар Карыятавіч, партрэт работы невядомага мастака XVIII ст. | |||
| Дата | 1392-1394 | ||
| Прычына | Незадаволенасць заключэннем Крэўскай уніі | ||
| Вынік | Перамога Вітаўта і Ягайла | ||
| Праціўнікі | |||
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
Малдавія ў польска-вялікалітоўскіх саюзах
[правіць | правіць зыходнік]Кіраванне Пятра I
[правіць | правіць зыходнік]У 1387 годзе Пётр I Мушат, першы гаспадар Малдавіі з дынастіі Мушатаў, прынёс прысягу польскаму каралю Уладзіславу II Ягайла[7]. Ён уключыў Малдаўскае княства ў сістэму польска-літоўскіх саюзаў. У пачатку 1388 года Ягайла папрасіў у Пятра чатыры тысячы рублёў срэбрам у доўг на тры гады, абяцаючы Пакуцце ў якасці закладу. 10 лютага 1388 года Пётр I Мушат паслаў яму 3 тысячы рублёў срэбрам.
Кіраванне Рамана I
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з Крэўскай уніяй, літоўскі вялікі князь Ягайла, які ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай, быў абвешчаны польскім каралём. Гэта абвяшчала стварэнне асабістай уніі паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польскім каралеўствам. Гэты новы палітычны расклад падзей прымусіў многіх князёў, у тым ліку і Фёдара Карыятавіча, перагледзець свае палітычныя арыентацыі[8].
Вайна супраць Крэўскай уніі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля падпісання Крэўскай уніі ў 1385 годзе Фёдар Карыятавіч быў вымушаны шукаць новыя саюзы і ўступіў у кааліцыю з кіеўскім князем Уладзімірам Альгердавічам, ноўгарадскім князем Карыбутам Альгердавічам і віцебскім князем Свідрыгайлам Альгердавічам. Гэты альянс меў мэтай супрацьстаяць новаму палітычнаму ўплыву Польшчы.
Як і яго брат, Раман прысягнуў на вернасць польскаму каралю Ягайла. Аднак, з цягам часу ён змяніў сваю пазіцыю і выступіў супраць Польскага каралеўства, уступіўшы ў кааліцыю з Фёдарам Карыятавічам. Падчас гэтага саюзу малдаўскія атрады актыўна абаранялі многія гарады Падолля, удзельнічаючы ў шэрагу баявых дзеянняў супраць прыхільнікаў Уніі, у тым ліку Барыса Карыятавіча.
У гэты перыяд Фёдар Карыятавіч звярнуўся па дапамогу да вугорскага караля Сігізмунда, спадзяючыся на падтрымку ў аднаўленні венгерскага панавання ў Малдаўскім княстве.
Восенню 1393 года польска-літоўскія войскі пад кіраўніцтвам вялікага князя Вітаўта распачалі паспяховую ваенную кампанію і захапілі Брацлаў, а таксама шмат іншых падольскіх гарадоў. Падолле было перададзена пад кіраванне ваяводы Несціса, якому на дапамогу прыбылі малдаўскія і венгерскія атрады.
Нягледзячы на магутныя ўмацаванні падольскіх крэпасцяў, на якія князь спадзяваўся, што яны вытрымаюць аблогу да падыходу венгерскай арміі, Вітаўт атрымаў кантроль над Брацлавам і Сакальцам. У Камянцы жыхары ўначы ўпусцілі літоўцаў у горад, што дазволіла войскам Вітаўта ўзяць яго без вялікіх страт.
Ваявода Нясжал прадэманстраваў веды аб рэгіёне, указаўшы на ўмацаванні ў Смотрычы, Скале і Чарлёным гарадку. Камянец, аднак, вялікі князь перадаў польскаму рыцару і магнату Спытку з Мельштына.
У выніку гэтых падзей Раман трапіў у палон да палякаў. У 1394 годзе ён быў вымушаны саступіць малдаўскі трон сыну Штэфану I, які быў польска-літоўскім стаўленікам. Фёдар Карыятавіч адмовіўся памірыцца з Ягайлам, як гэта зрабілі іншыя Гедымінавічы. Замест гэтага ён перадаў свае правы на Падолле венгерскаму каралю, за што атрымаў у замену жупы Бераг і Шараш, а ў 1396 годзе — пажыццёвае валоданне Мукачаўскай і Макавіцкай дамініямі. Фёдар абраў сваёй рэзідэнцыяй горад Мукачэва, дзе ён заснаваў Свята-Мікалаеўскі манастыр з бібліятэкай, які доўгі час быў галоўным культурным цэнтрам Закарпацця.
Фёдар Карыятавіч актыўна ўмацоўваў і развіваў гаспадарку ў сваёй дамініі, падтрымліваў праваслаўную веру і культуру Русі[9]. Жонка князя, Вольга, верагодна, дачка бана Босніі, пабудавала жаночы манастыр на Сарочынскай гары, вышэй за вёску Падгараны. Ён быў разбураны ў XVI стагоддзі.
Кіраванне Штэфана I
[правіць | правіць зыходнік]Штэфан I заняў трон пры моцнай падтрымцы Каралеўства Ягелонаў. У 1395 годзе ён прызнаў сюзерэнітэт Польшчы, што зрабіла яго важнай фігурам у польска-літоўскай палітыцы. Унутраная палітыка княства ў часы Штэфана I характарызавалася аднаўленнем актыўнай дзейнасці гаспадарскай канцылярыі, што спрыяла ўмацаванню ўлады і стабільнасці.
Штэфан ажаніўся са сваячкай Ягайла, што яшчэ больш умацавала сувязі з польскай каралеўскай сям’ёй. У 1399 годзе малдаўскія атрады ўдзельнічалі на баку літоўскага князя Вітаўта ў знакамітай бітве з ардынцамі на рацэ Ворскла. Гэтая бітва завяршылася амаль поўным знішчэннем літоўскага войска, і Вітаўт ледзь уратаваўся, здолеўшы збегчы з поля бою з невялікай дружынай.
Паводле некаторых крыніц, Штэфан загінуў падчас гэтай бітвы, аднак ні адна летапіс або іншая гістарычная крыніца не пацвярджае дакладна, што менавіта ў бітве на Ворскле Штэфан I Мушат загінуў.
Адносіны падчас уніі
[правіць | правіць зыходнік]Не выключана, што на мяжы XIV—XV стагоддзяў Малдова пэўны час была васалам Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Гэта пацвярджаецца хрысавулем гаспадара Аляксандра Добрага (1400—1432), ад 30 чэрвеня 1401 года, у якім згаданы «господин наш, великий князь Витовт». Аднак больш характэрнымі былі роўнапраўныя двухбаковыя пагадненні паміж княствамі.
Вядомыя дагаворы, заключаныя паміж ВКЛ і Малдовай, датуюцца 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага ордэна), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, і 1554 гадамі. З 1420-х да 1480-х гадоў ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку Малдаўскаму княству ў барацьбе супраць агрэсіі Асманскай імперыі.
Калі ў 1509 годзе Жыгімонт I Стары, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, прапанаваў удзел Літве, ён атрымаў адказ ад паноў-рады: «Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми… Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже ўховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушон». Гэты адказ адлюстроўвае нежаданне Літвы ўцягвацца ў канфлікт з Малдаўскім княствам.

На сойме ў Вільні ў 1532 годзе прадстаўнікі Жыгімонта Старога зноў прасілі дазволу выкарыстоўваць літоўскія войскі супраць Малдовы. Аднак паны-рада адказалі «около того намовяли зъ рыцерством великого князьства», але яно «произволить на то» не рачыла, беручы пад увагу «записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ».
Блізкасць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдаўскага княства спрыяла іх культурнаму збліжэнню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства, якая да канца XVII стагоддзя была афіцыйнай, адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт Рыгор Цамблак у сярэдзіне XV стагоддзя зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдаўскага княства.
Беларускі друкар Самуіл Рагаля стаў заснавальнікам малдаўскага кнігадрукавання[10]. Дынастычнымі сувязямі з малдаўскімі гаспадарамі былі звязаны такія вядомыя літоўскія роды, як Алелькавічы, Гальшанскія і Радзівілы. Палітычныя эмігранты з Малдаўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ.
Гаспадар Малдавіі Ілля I меў шлюб з русінскай (беларускай) княжнай Марыяй Гальшанскай. 5 ліпеня 1463 года ў Сучаве адбылося знамянальнае вяселле Штэфана Вялікага з княгіняй Еўдакіяй, сястрой кіеўскага князя Сімяона Алелькавіча. Штэфану на той момант было 25 гадоў, у той час як яго нявеста, прыгожая маладыя бландынка, амаль яшчэ дзяўчына. Еўдакія была праваслаўнага веравызнання, як і яе муж[11]. Еўдакія паходзіла са знакамітага роду Апелькавічаў, і яе дзядуля, Уладзімір Альгердавіч, вялікі князь кіеўскі, быў першым у сваёй сям’і, хто прыняў хрысціянства.
У часткі малдаўскіх баяраў да канца XVII стагоддзя была папулярная ідэя дабівацца для Малдаўскага княства статуса, аналагічнага ВКЛ, у выпадку вызвалення ад туркаў. Гэта значыла ўваходжанне ў склад Рэчы Паспалітай на ўмовах захавання асобнай адміністрацыі, дзяржаўнага скарбу, войска і судовай сістэмы.
Літоўская Малдавія
[правіць | правіць зыходнік]| Асабістая унія ліцвінскіх князеў над Малдавіяй | |||||
| Літоўская Малдавія | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
|
|
|||||
|
1374 — 1377
|
|||||
| Мова(ы) | Царкоўнаславянская мова, Малдаўская, Старабеларуская мова | ||||
| Рэлігія | праваслаўе | ||||
| Форма кіравання | Выбарная манархія | ||||
| Дынастыя | Карыятавічы | ||||
| Уключае |
Малдаўскае княства Падольскае княства Навагрудскае княства |
||||
| Ваявода Малдавіі і Падолля | |||||
| • 1374–1377 | Юрый Карыятавіч | ||||

Літоўская Малдавія (рум.: Moldova litvianiană, таксама Малдаўска-Літоўская унія) ― перыяд у гісторыі Малдаўскага княства, калі яна знаходзілася пад уладарствам дынастіі наваградскіх князёў Карыятавічаў, дакладней, пры Юрыі Карыятавічы. Пасля яго смерці, Карыятавічы яшчэ доўга займалі дзяржаўныя пасады ў Малдавіі.
Юрый лічыцца старэйшым сынам князя Карыята Гедымінавіча[12]. Ён нарадзіўся ў румынскім горадзе Васлуй. Актыўна ўдзельнічаў у падпісанні пагаднення пра падзел Галіцка-Валынскага княства. Польскі кароль Казімір III прызнаў уладу Гедзімінавічаў над некаторымі землямі Галіцка-Валынскага княства, у тым ліку Юрыя, на тых тэрыторыях, якія яны занялі паводле дагавора 1352 года. Таксама Юрый, разам са сваімі братамі удзельнічаў у бітве на Сініх Водах. За гэты ўдзел, у 1363 годзе за братамі-Карыятавічамі былі замацаваны іх уладанні ў Падоллі, і было ўтворана Падольскае княства. Браты былі саўладарамі княства, Юрый трымаў Камянец, Канстанцін — Смотрыч. Фёдар Карыятавіч у гэты час знаходзіўся ў Венгрыі. Аднак, у пачатку 1360-х гадоў Юрый і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі — вялікім князем літоўскім Кейстутам і князем валынскім Любартам. Прыкладна ў 1362 годзе Юрый і Аляксандр былі выгнаны са сваіх зямель і ўцяклі ў Польшчу, дзе знайшлі прытулак пры двары Казіміра III, апошняга караля Польшчы з дынастіі Пястаў. У 1371 годзе на Падолле вярнуўся Аляксандр Карыятавіч, які годам раней саступіў Уладзімір валынскаму князю Любарту Гедзімінавічу.
У 1374 годзе Юрый быў запрошаны на княжанне ў Малдаўскае княства, дзе заснаваў сталіцу ў Сучаве. 3 ліпеня 1374 года Юрый Карыятавіч выдаў у Бырладзе грамату, у якой ён названы ўладаром Малдаўскай зямлі. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што падчас яго ўладарства Малдавія пашырыла свае межы да Чорнага мора[7]. Частка гісторыкаў атаясняюць Юрыя з гаспадаром Малдавіі Югай Бязногім (такое атаясненне аснаваны яшчэ і на тым, што жонка Югі Анастасія, на думку Я. Тэнгоўскага, была з Карыятавічаў[13]). У 1374 годзе Юрый, зумесна з братам Аляксандрам надаў Камянцу магдэбургскае права. Юрый перанёс сталіцу ў Камянец, пачаў там будаўніцтва крэпасці. Пры ўладарстве Карыятавічаў па ўсім Падоллі пачалося маштабнае будаўніцтва замкаў, а ў гарадах з’явіліся каталіцкія манастыры і распаўсюджвалася каталіцкая вера. У 1366 годзе ў Камянцы з’явіўся ордэн дамініканаў, а ў 1375 годзе Папа Грыгорый XI зацвердзіў у Камянцы каталіцкую дыяцэзію і першага біскупа Вільгельма Дамініканіна. Паступова Камянец ператварыўся ў фарпост каталіцызму на паўднёвым захадзе Русі.
Юрый Карыятавіч быў атручаны валашскімі баярамі пасля 1375 года. Пасля смерці Юрыя, старэйшым князем Падольскага княства стаў Аляксандр Карыятавіч. У 1377 годзе пачаўся паход караля Польшчы і Венгрыі Людовіка Вялікага на Галіцыю і Валынь. Паспяховыя ваенныя дзеянні Людовіка, у тым ліку захоп Галіцыі і прысяга на вернасць Любарта, вымусілі князёў Аляксандра і Барыса Карыятавічаў падпарадкавацца польска-венгерскаму ўладару. У Малдаўскім княстве да ўлады прыйшоў Пётр I Мушат, першы ўладар Малдаўскага княства з дынастыі Мушатаў.
Валашска-Літоўскія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]
Пасля Крэўскай уніі 1385 года паміж Польскім каралеўствам і ВКЛ абазначылася збліжэнне абедзвюх дзяржаў з Валахіяй у сувязі з антывенгерскай палітыкай.
У 1380 годзе быў заключаны польска-валашскі дагавор супраць Венгрыі. У 1403 годзе валашскі ваявода Мірча Стары зацвердзіў пагадненне са «сваім сябрам Ягайла»[2]. Знешняя палітыка Валашскага княства была поўнасцю падпарадкавана Асманскай імперыі, і любыя дзеянні ў знешняй палітыцы былі магчымы толькі тады, калі яны не супярэчылі інтарэсам султана.
Адносіны Валахіі з Польшчай і ВКЛ знаходзіліся пад поўным кантролем Асманскай імперыі і зводзіліся да ўрэгулявання памежных спрэчак. Найбольш значнай для Валахіі была кілійская праблема. Гэта пытанне разглядалася на з’ездзе ў Луцку ў 1429 годзе. Венгерскі і літоўскія бакі нават прапанавалі перадаць Кілію тэўтонскім рыцарам для барацьбы з асманамі. Пытанне аб Кіліі было аддадзена на арбітраж Вітаўта, але перагаворы скончыліся безвынікова. Кілія належала то Валахіі, то Малдавіі, то Венгрыі, пакуль у 1484 годзе не была канчаткова захоплена асманамі.
Вялікалітоўскі друкар з Магілёва, Спірыдон Собаль, быў выдатным дзеячам праваслаўнай асветы. Загінуў у румынскім горадзе Мултан падчас сваёй асветніцкай дзейнасці ў Валахіі. Матэрыялы, якія ён рабіў, выкарыстоўваліся ў многіх друкарнях Вялікага Княства Літоўскага, Польшчы, Расіі і Валахіі, а пазней і Румыніі[14].
Падчас паўстання Хмяльніцкага, Валашскае княства заключыла пагадненне з украінскім гетманам, што прыхільна ўспрымалася Асманскай імперыяй, бо ёй было выгадна аслабленне Рэчы Паспалітай. Султан нават загадаў Валахіі дапамагаць украінскаму гетману ў барацьбе супраць Рэчы Паспалітай.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrei Liuby [http://dx.doi.org/10.32612/uw.2543618x.2020.pp.421-426 Беларуская гістарыяграфія Вялікага Княства Літоўскага на мяжы ХХ і ХХІ ст.: да 25-годдзя кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта] // Przegląd Środkowo-Wschodni. — 2020-10-10. — Т. 5/2020. — С. 421–426. — ISSN 2543-618X. — DOI:10.32612/uw.2543618x.2020.pp.421-426
- ↑ а б Цемушаў В. Валашскае княства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя.
- ↑ Ivinskis Z. Lietuvos istorija iki Vytauto Didžiojo mirties. — Rome: Lietuvių katalikų mokslo akademija
- ↑ The History of Lithuania Before 1795. — Vilnius: Lithuanian Institute of History, 2000
- ↑ Tęgowski J. Który Konstanty — Olgierdowic czy Koriatowic — był przodkiem kniaziów Czartoryskich? // Europa Orientalis
- ↑ Paul W. Knoll. <italic>The Rise of the Polish Monarchy: Piast Poland in East Central Europe, 1320—1370</italic>. Chicago: University of Chicago Press. 1972. Pp. x, 276. $ 11.00 // The American Historical Review. — 1976-12. — ISSN 1937-5239. — DOI:10.1086/ahr/81.5.1094-a
- ↑ а б Молдавия // Новый энциклопедический словарь
- ↑ Войтович Л. В. Гедиміновичі. Корятовичи // Князівські династії Східної Європи.
- ↑ Энциклопедия Подкарпатской Руси. Ужгород, 2006, С. 224
- ↑ Белы, А. Рагаля Самуіл / Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі
- ↑ Stefan cel Mare si Sfant. Atlet al credintei crestine, Santa Manastire Putna, 2004
- ↑ Spinei, Victor (1986). Moldavia in the 11th-14th Centuries. Editura Academiei Republicii Socialiste Româna
- ↑ Revista AGERO Stuttgart - redactor Lucian Hetco(недаступная спасылка). web.archive.org (15 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2008. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ Зёрнова А. С. Белорусский печатник Спиридон Соболь / А. С. Зёрнова
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белы, А. Малдаўскае княства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 58. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Книга посольская Метpики Великого княжества Литовского (КПМЛ), т.1, — М., 1843;
- Уляницкий B. Материалы для истории взаимных отношений России, Польши, Молдавии, Валахии и Турции в XIV—XVI вв. — М., 1887;
- Jabłonowski A. Sprawy wołoskie za Jagiełłonów. Źródła dziejowe, X, — Warszawa, 1887;
- Исторические связи народов СССР и Румынии. т.1. — М., 1961;
- Параска П. Ф. Молдавско-литовские отношения во второй половине XIV—XV вв. // Проблемы источниковедения истории Молдавии периода феодализма и капитализма. Кишинев, 1984;
- Очерки внешнеполитической истории Молдавского княжества. — Кишинев, 1987;
- Bely A. The Battle of the Kozmynskyi Forest: Diplomatic background // The Ukrainian Review. Vol. 42 No.1 1995.