Адольф Абрамавіч Ёфэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адольф Ёфэ
Адольф Ёфэ
Пасол СССР у Аўстрыі
1924 — 1926
Пасол СССР у Кітаі
1922 — 1924
Пераемнік: Леў Карахан
Старшыня Рады абароны Украінскай ССР
1919 — 1920
Упаўнаважаны прадстаўнік РСФСР у Германіі
красавік 1918 — 6 лістапада 1918 (высланы)
Дэпутат бальшавіцкай фракцыі ў Петраградскай Думе
верасень 1917 — кастрычнік 1917
 
Партыя: Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў), Расійская сацыял-дэмакратычная працоўная партыя (да 1917 г.)
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, рэвалюцыянер, палітык
Месца працы:
Член у:
Веравызнанне: марксісцкі атэізм
Нараджэнне: 10 кастрычніка 1883(1883-10-10)
Сімферопаль, Таўрыйская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 16 лістапада 1927(1927-11-16) (44 гады)
Масква, РСФСР, СССР
Пахаванне:
Бацька: Абрам Ёфэ
Дзеці: Nadezhda Joffe[d]

Адо́льф Абра́мавіч Ё́фэ (10 кастрычніка 1883; горад Сімферопаль, Таўрыйская губерня, Расійская імперыя — 16 лістапада 1927; Масква, РСФСР, СССР) — расійскі палітык і дыпламат Караімскага паходжання. Падпісаў Рыжскую мірны дагавор 1921 года аб падзеле Беларусі і Украіны з Польшчаю.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і яўрэйскага купца, які спавядаў караімскае іўдзейства. Скончыў гімназію ў Сімферопалі. У 1903 годзе ўступіў у Расійскую сацыял-дэмакратычную працоўную партыю (РСДПП). Каб пазбегнуць зняволення за ўдзел у забурэннях 1905 года ў Расіі, з'ехаў на пачатку 1906 года ў Берлін. У маі 1906 года праз высылку з Германіі пераехаў у Вену да аднапартыйца Лейбы Бранштэйна. З 1908-га па 1912 год выдаткоўваў бацькоўскія грошы на выданне венскай газеты Бранштэйна «Праўда» (руск.: «Правда») і рэдактаваў яе міжнародны раздзел. У 1912 годзе яго арыштавалі ў Адэсе, выраклі на 10-месячнае зняволенне, затым выслалі ў Сібір.

Партыйная і чынавенская кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе вызваліўся з Сібірскай ссылкі ў выніку лютаўскага перавароту ў Петраградзе. Адтуль вярнуўся ў Крым, дзе абраўся прадстаўляць мясцовую суполку РСДПП у Петраградзе. У маі 1917 г. стварыў разам з Бранштэйнам фракцыю міжраёнцаў, што ўвайшла ў склад РСДПП (бальшавікоў) на яе 4-ым з'ездзе. На гэтым зьедзе, што праходзіў 26 ліпеня — 3 жніўня, Адольфа Ёфэ абралі членам цэнтральнага камітэта (ЦК) РСДПП(б) без права голасу («кандыдатам»). 5 жніўня 1917 г. ЦК РСДПП(б) абраў яго ў склад сталага бюро ЦК. 6 жніўня Ёфэ стаў кандыдатам у члены Сакратарыяту ЦК РСДПП(б), 20 жніўня — членам рэдакцыі бальшавіцкай газеты «Праўда», што праз забарону на выданне выходзіла тады пад назвай «Пралятар» (руск.: «Пролетарий»).

У верасні абраўся дэпутатам Петраградскае Думы, у якасці прадстаўніка ад якой 14-22 верасня браў удзел ва Усерасійскай дэмакратычнай нарадзе. На нарадзе яго абралі членам Часовага савета Расійскай рэспублікі, са складу якой той выйшаў разам з іншымі бальшавікамі 7 кастрычніка 1917 года. Браў удзел у кастрычніцкім перавароце.

З 30 лістапада 1917 года і да падпісання мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 года з цэнтральнымі дзяржавамі ўзначальваў пасольства РСФСР (РСФСР) на перамовах у Берасці. 2 снежня 1918 года падпісаў з цэнтральнымі дзяржавамі пагадненне аб спыненні агню.

У красавіку 1918 года Ёфэ прызначылі расійскім паслом у Германіі. Аднак 6 лістапада нямецкі ўрад выслаў яго разам з усімі супрацоўнікамі пасольства з краіны за падрыхтоўку камуністычнага перавароту. На 8-ым з'ездзе Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) у маі 1919 года яго не пераабралі ў склад ЦК партыі. У 19191920 гадах узначальваў Раду абароны Украінскай ССР. 2 лютага 1920 года падпісаў Тартускі мірны дагавор з Эстоніяй, 12 ліпеня — Маскоўскі мірны дагавор з Літвой, 11 жніўня — мірны дагавор з Латвіяй. 12 кастрычніка 1920 года падпісаў у Рызе перамір'е з Польшчаю, што выклікала Слуцкі збройны чын у Беларусі. 18 сакавіка 1921 года падпісаў з Польшчаю Рыжскую мірны дагавор аб падзеле Беларусі і Украіны. Затым заняў пасаду намесніка старшыні Туркестанскай камісіі Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта і ўраду РСФСР. У 19221924 гадах быў паслом СССР у Кітаі. У 1923 годзе падпісаў з кіраўніком Кантонскага ўрада Сунь Ятсенам дамову аб дапамозе за супрацу Гаміньдана з Камуністычнай партыяй Кітая. У 1924-1926 гадах быў амабасадарам СССР у Аўстрыі.

У 1927 годзе праз хваробу пакінуў службу і 16 лістапада скончыў жыццё самагубствам пасля выключэння 12 лістапада з Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў) падтрымванага ім Лейбы Бранштэйна, які ўзначальваў нутрыпартыйную левую апазіцыю. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]