Перайсці да зместу

Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі
маршалак дваранства Магілёўскай губерні
15 снежня 1863 — 7 лютага 1869
маршалак шляхты Гомельскага павета
1850-я — 1860-я

Нараджэнне 15 чэрвеня 1813(1813-06-15)
Смерць 16 чэрвеня 1891(1891-06-16) (78 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя

Адольф Вікенцьевіч Крушэўскі (15 чэрвеня 1813 — 16 чэрвеня 1891) — дзяржаўны службовец.

Паходзіў з багатага шляхецкага роду польскага паходжання, валодаў шматлікімі маёнткамі на Гомельшчыне[1]. Сын Вікенція (Вінцэнта) Крушэўскага.

У 1836 г. скончыў філасофска-юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Нягледзячы на польскае паходжанне і каталіцкае веравызнанне, А. Крушэўскі карыстаўся даверам царскіх улад і займаў высокія пасады ў кіраўніцтве горада Гомеля і Магілёўскай губерні[1].

У 1850-1860-я гг. ён быў гомельскім павятовым маршалкам дваранства, а затым з 15 снежня 1863 па 7 лютага 1869 гг. маршалкам дваранства Магілёўскай губерні. У 1876—1878 гг. А. В. Крушэўскі займаў пасаду гарадскога галовы Гомеля. Прадстаўляў пры гэтым інтарэсы дваранска-чынавенскай фракцыі ў гарадской думе. Шмат у чым дзякуючы ўплыву А. Крушэўскага і яго сувязям у Пецярбургу ў 1865 г. у Гомелі на базе 3-класнага дваранскага вучылішча была заснавана 4-класная мужчынская прагімназія, а ў 1877 г. яна была ператворана ў 6-класную[2][1].

Пахаваны на Беліцкіх могілках Гомеля[1].

Зноскі

  1. а б в г Дмитрий Гусаков. Адольф Крушевский. Забытый предводитель Архівавана 5 жніўня 2022. // «Гомельская праўда», 28 лютага 2008 г.
  2. Аляксейчанка Г. А. Гарадское самакіраванне г. Гомеля у канцы 19- пачатку 20 стст. // Краеведение — основа духовного и нравственного возрождения общества. Гомель, 1998