Адольф Дыстэрвег

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Адольф Дыстэрвег

Фрыдрых Адольф Вільгельм Ды́стэрвег (ням.: Friedrich Adolph Wilhelm Diesterweg; 29 кастрычніка 1790, г. Зіген, Германія7 ліпеня 1866) — нямецкі педагог-практык. Паслядоўнік І. Г. Песталоці.

Вучыўся ва ўніверсітэтах у Гайдэльбергу, Гербарне, Цюбінгене ў 1811—20. Выкладаў у гімназіях, узорных школах, настаўніцкіх семінарыях. У 1827—66 выдаваў педагагічны часопіс «Рэйнскія лісткі...». Быў супраць саслоўных і нацыянальных абмежаванняў у галіне адукацыі, канфесійнага навучання і апекі школы царквой. Імкнуўся да аб'яднання нямецкага настаўніцтва, выступаў за мірнае пераўтварэнне грамадскіх адносін, у якім асн. ролю адводзіў асвеце, падзяляў ідэі агульначалавечага выхавання. Асноўнымі прынцыпамі выхавання лічыў прыродаадпаведнасць, культураадпаведнасць, саманадзейнасць. Распрацаваў дыдактыку развіваючага навучання. Аўтар больш як 20 падручнікаў і дапаможнікаў па матэматыцы, нямецкай мове, прыродазнаўстве, геаграфіі, астраноміі, у т.л. вядомай працы «Дапаможнік да адукацыі нямецкіх настаўнікаў» (т. 1—2, 1835). Педагагічныя ідэі А. Дыстэрвега зрабілі ўплыў на развіццё адукацыі ў Германіі і пашырыліся за яе межамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дыстэрверг // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.