Адольф Чэрны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адольф Чэрны
Adolf Cerny 1892 Fiedler.png
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 19 жніўня 1864(1864-08-19)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 снежня 1952(1952-12-27)[1] (88 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: мовазнавец, паэт, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, журналіст, этнограф
Мова твораў: чэшская[2]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Адольф Чэ́рны (чэшск.: Adolf Černý; 19 жніўня 1864, г. Градзец-Кралавэ, Чэхія — 27 снежня 1952) — чэшскі пісьменнік, вучоны-славіст. Доктар філалагічных навук (1946). Член Чэшскай акадэміі навук і мастацтваў (1925).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў настаўніцкі інстытут (1883). У 1898 годзе заснаваў часопіс «Slovanský přehled» («Славянскі агляд»), у якім змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае, культурнае і літаратурнае жыццё славянскіх народаў, у т.л. і беларусаў. У 1898—1904 загадчык Этнаграфічнага музея, у 1901—1920 гадах выкладчык славянскіх моў Карлава ўніверсітэта ў Празе. У 1890-я г. наведваў Беларусь, запісваў беларускі фальклор («Беларускія песні з Дзісенскага павета Віленскай губерні», 1895). Надрукаваў артыкул «Беларускі часопіс» (1906) і «3 Беларусі» (1909), прысвечаныя беларускім газетам «Наша доля» і «Наша ніва». У артыкуле «Беларускія нацыянальныя і культурныя імкненні ў 1909—1910 гг.» (1911) характарызаваў літаратурны рух на Беларусі. Аўтар кніг і артыкулаў пра славян «Славянства ў час сусветнай вайны» (1919), «Выбраныя паэтычныя творы» (т. 1—4, 1928— 29). Пераклаў на чэшскую мову асобныя вершы Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119060981 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]