Адольф Эрман
| Адольф Эрман | |
|---|---|
| ням.: Johann Peter Adolf Erman | |
| Адольф Эрман | |
| Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1854[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 чэрвеня 1937[2][1] (82 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Georg Adolf Erman[d] |
| Маці | Johanne Marie Erman[d] |
| Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, археолаг, егіптолаг, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | егіпталогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктарская ступень[d] ()[3] |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Георг Эберс |
| Вядомыя вучні | Л. Борхарт, Дж. Г. Брэстэд, Б. А. Тураеў |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Адольф Эрман (ням.: Johann Peter Adolf Erman; 31 кастрычніка 1854, Берлін — 26 чэрвеня 1937, там жа) — нямецкі егіптолаг і лексікограф, заснавальнік берлінскай егіпталагічнай школы. Сын фізіка Георга Адольфа Эрмана. Зрабіў значны ўнёсак у егіпталогію, у прыватнасці, у вывучэнне старажытнаегіпецкай мовы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эрман вывучаў егіпталогію ў Лейпцыгу і ў Берліне, быў вучнем Георга Эберса.
З 1883 — пазаштатны, а з 1892 штатны прафесар егіпталогіі ў Берлінскім універсітэце.
З 1885 — дырэктар егіпецкага аддзела Берлінскага каралеўскага музея. З 1882 Эрман разам з Генрыхам Бругшам пачаў выдаваць «Часопіс егіпецкай мовы і старажытнай гісторыі» (ням.: Zeitschrift für ägyptische Sprache und Alterthumskunde).
У 1897 Эрман стаў ініцыятарам стварэння Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы. На аснове егіпецкіх тэкстаў рознага часу Эрман даследаваў развіццё мовы, вылучыў асобныя перыяды егіпецкай мовы, выявіў роднасныя сувязі егіпецкай і семіцкіх моў. Граматыкі Эрмана неаднаразова перавыдаваліся і перакладаліся на іншыя мовы.
Вучнямі Эрмана былі К. Зэтэ, Г. Штэйндорф, Л. Борхарт, В. Шпігельберг, Г. Шэфер, Дж. Г. Брэстэд, Ф. фон Бісінг.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Эрману належыць больш 200 прац па розных пытаннях егіпталогіі.
- Новаегіпецкая граматыка (Neuägyptische Grammatik. Leipzig, 1880)
- Егіпет і егіпецкае жыццё ў старажытнасці (Ägypten und ägyptisches Leben im Altertum. Bd. I—II. Tübingen, 1885—1887)
- Казкі папірусу Весткар (Die Märchen des Papyrus Westcar. Berlin, 1890)
- Мова папірусу Весткар (Die Sprache des Papyrus Westcar. Göttingen, 1890)
- Егіпецкая граматыка (Ägyptische Grammatik, Berlin, 1894)
- Гутарка расчараванага са сваёй душой (Gespräch eines Lebensmüden mit seiner Seele. Berlin, 1896).
- Егіпецкая рэлігія (Die ägyptische Religion. Berlin, 1905)
- Іерогліфы (Die Hieroglyphen. Berlin-Leipzig, 1912)
- Літаратура егіпцян (Die Literatur der Ägypter. Leipzig, 1923)
- Слоўнік егіпецкай мовы (Wörterbuch der ägyptischen Sprache. Leipzig, 1926—1931) даступны online Архівавана 3 чэрвеня 2012.
- Рэлігія егіпцян (Die Religion der Ägypter. Leipzig, 1934)
- Свет на Ніле: карціны са старажытнага Егіпта (Die Welt am Nil: Bilder aus dem alten Ägypten. Leipzig, 1936)
Зноскі
- 1 2 Johann Peter Adolf Erman // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Эрман Адольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118530852 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
- ↑ Historisches Mitglied – Berlin-Brandenburgische Akademie der Wissenschaften Праверана 8 лістапада 2025.
- ↑ Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эрман, Адольф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Нарадзіліся 31 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Нарадзіліся ў Берліне
- Нарадзіліся ў Германіі
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя на Далемскіх лясных могілках
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Егіптолагі Германіі
- Дырэктары музеяў Германіі
- Лексікографы