Адольф фон Лютцаў
| Адольф фон Лютцаў | |
|---|---|
| ням.: Adolf von Lützow | |
| | |
| Дата нараджэння | 18 мая 1782[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 снежня 1834[1][2] (52 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Бацька | Johann Adolph Lützow[d] |
| Жонка | Elisa von Ahlefeldt[d] |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Каралеўства Прусія |
| Род войскаў | Пруская армія |
| Званне | генерал-лейтэнант |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Адольф фон Лютцаў (ням.: Adolf Wilhelm Freiherr von Lützow, 18 мая 1782, Берлін — 6 снежня 1834, Берлін) — нямецкі нацыянальны герой, барон, які ўзначаліў партызанскую вайну ў тыле войскаў Напалеона, які акупаваў Германію.
У час Вызваленчай вайны арганізаваў добраахвотніцкія «карпусы свабоды» з пяхоты, кавалерыі і цірольскіх стралкоў, якія дзейнічалі ў тыле французскіх войскаў. У народзе іх называлі «чорнымі хмарамі». У другой частцы кампаніі Добраахвотніцкі прускі каралеўскі корпус фон Лютцава вёў рэгулярныя баявыя дзеянні. У 1814 дзейнічаў супраць датчан, патрапіў у палон да французаў. 16 чэрвеня 1815 яго 6-ы ўланскі корпус быў разбіты французамі, сам фон Лютцаў патрапіў у палон, яго дапытваў асабіста Напалеон. Быў вызвалены праз два дні пасля бітвы пры Ватэрлоа.
У яго гонар у Германскай імперыі быў названы лінейны крэйсер «Лютцаў», а ў Трэцім рэйху былі названы цяжкі крэйсер «Лютцаў» і дывізія СС.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]- Першая жонка — Эліза фон Алефельт.
Зноскі
- ↑ а б Adolf Freiherr von Lutzow // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Adolf Lützow // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117301965 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117301965 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адольф фон Лютцаў