Адоніс вясновы
| Адоніс вясновы | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Адо́ніс вясновы[2], Гарыцвет, Жаўтацвет вясенні[3], Чараквет[4] (Adonis vernalis) — від кветкавых раслін з роду Адоніс (Adonis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—30 см з кароткім, тоўстымі каранямі буравата-чорнага колеру[2]. Сцёблы нешматлікія, галінастыя ад сярэдзіны, прамастойныя. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, складанае, рассечанае на лінейныя ніткападобныя долі. Кветкі бледна-жоўтага колеру, буйныя (да 5 см і больш у дыяметры[5]). Плод — шматарэшак. Арэшкі валасістыя, з падобным на кручок носікам[2].
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Еўраазіяцкі від раслін, пераважна распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт і мезафіт, мезатроф і эўтроф[5]. Цвіце ў красавіку—маі, плады паспяваюць у чэрвені[2].
Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая, дэкаратыўная і фарбавальная расліна. Расліна ядавітая[5].
Па характары ўздзеяння прэпараты адоніса вясновага належаць да групы сардэчных гліказідаў і займаюць прамежкавае месца паміж страфанцінам і наперстаўкай. Адоніс вясновы мае кардыятанічнае дзеянне[6], запавольвае рытм сэрца, падаўжае дыясталу, ўзмацняе сісталу, павялічвае ўдарны аб’ём крыві, умерана тармозіць ўнутранасардэчную праводнасць. Дзеянне адоніса вясновага адбываецца хутчэй, але яно карацей і слабей дзеяння дыгіталіса. Прэпараты адоніса вясновага паказаны пры сардэчнай недастатковасці, якая суправаджаецца парушэннем праводнасці, таму што дыгіталіс у такіх выпадках можа выклікаць з’явы сардэчнага блоку. Прэпараты адоніса вясновага, у параўнанні з іншымі гліказідамі, маюць больш выяўленае седатыўнае і дыўрэтычнае дзеянне. Апошняе звязана з утрыманнем у расліне цымарыну, які мае высокую біялагічную актыўнасць. Характар дзеяння цымарыну блізкі да страфанціну, але ён мае болей выяўленыя кумулятыўныя ўласцівасці. У параўнанні з наперстаўкай кумулятыўныя ўласцівасці гліказідаў адоніса вясновага значна меншыя. Адоніс вясновы выкарыстоўваецца пры функцыянальных неўрозах сэрца, вегета-сасудзістай дыстаніі, інфекцыйных захворваннях, што праходзяць з паслабленнем сардэчнай дзейнасці пры нервова-псіхічных хваробах, нырачных захворваннях са з’явамі недастатковасці сардэчна-сасудзістай сістэмы і пры вострых прыступах глаўкомы. Гарыцвет вясновы — старажытны народны сродак лячэння сардэчных і нырачных захворванняў. Яго выкарыстоўвалі пры ацёках сардэчнага паходжання, як заспакаяльны сродак пры сутаргах, кашлі, асабліва пры коклюшы, як болесуцішальны сродак — пры рэўматычных болях у суставах і мышцах. Гарыцвет вясновы ўжывалі і пры эмфізэме, запаленні і сухотах лёгкіх, пры ліхаманцы, вадзянцы, жаўтусе, тыфе, грыпе і шкарлятыне, а ў выглядзе прысыпак — пры раненнях.
Зноскі
- ↑ Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 547.
- 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- 1 2 3 Адонис весенний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ кардыятанічныя прэпараты
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кухарава Л. В. Адоніс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 39. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Адонис // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 17—18. — 563 с. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адонис весенний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 579. Adonis vernalis L. [Chrysocyathus vernalis (L.) Holub] — Адонис (Горицвет) весенний // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 194. — ISBN 9-87317-128-9.
- Adonis vernalis L. (Горицвет весенний, Желтоцвет весенний, Адонис весенний) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.) (Праверана 18 мая 2023)