Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—40[1] см. Сцябло прамастойнае, простае або галінастае. Лісце перыстарассечанае на вузкія долі. Верхняе лісце сядзячае, ніжняе — на кароткіх чаранках. Кветкі ярка-чырвонага колеру, 2—5 см у дыяметры, з жоўтымі, фіялетавымі, чорнымі плямамі палоскамі[2]. Плод — шматарэшак. Арэшкі маюць авальную форму і прамы носік.
Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Азіі і на тэрыторыі Еўропы[3]. Расце на сухіх лугах, у стэпах, на камяністых россыпах і скалах, аблогах, пустках, агародах, каля дарог. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2].
↑ абвгЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
↑ абвАдонис пламенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Кухарава Л. В.Адоніс // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 39. — 575 с., іл. — 10 000 экз.