Адраджэнне (Рагачоўскі раён)
Вёска
Адраджэнне
|
Адраджэ́нне[1] (трансліт.: Adradžennie, руск.: Адрадженье) — былая вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Збароўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчалася за 4 км на поўдзень ад в. Ходасавічы Збароўскага сельсавета.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Недалёка працякае рака Дняпро.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Населены пункт быў вядомы з XVI стагоддзя, у 1930-я гады тут арганізавалі калгас. Вёска на тэрыторыі Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Перад вайной у вёсцы пражывала 140 чалавек. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў баях за населены пункт і наваколлі загінулі 69 савецкіх салдат. Гітлераўцы падчас карнай аперацыі 23 верасня 1943 г. загубілі 61 жыхара і спалілі вёску (25 двароў). Пасля вайны не адрадзілася. У 1970 годзе на магіле ахвяр фашызму ўсталяваны абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Славутасць
[правіць | правіць зыходнік]- Абеліск на магіле ахвяр фашызму (1970)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 18).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх