Адроў
| Адроў | |
|---|---|
| Каля горада Барань | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 75 км |
| Басейн | 676 км² |
| Расход вады | 4,4 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | каля вёскі Дубніцы |
| • Каардынаты | 54°41′03″ пн. ш. 30°14′41,10″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дняпро |
| • Месцазнаходжанне | Орша |
| • Каардынаты | 54°27′55,80″ пн. ш. 30°23′19,30″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,9 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро → Чорнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раёны | Аршанскі раён, Сенненскі раён, Талачынскі раён |
|
|
|
Адро́ў, Адроўка[1] — рака ў Аршанскім, Сенненскім і Талачынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра. На рацэ горад Барань, недзе ў басейне ракі ў XI ст. быў «горад» Одрск[2].
Даўжыня ракі 75 км. Плошча вадазбору 676 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку Руфі Агеевай, назвы рэк Адроў і Одра паходзяць ад індаеўрапейскага *adro- са значэннем «цячэнне вады, плынь». Шматлікія адпаведнікі па ўсёй Еўропе.[3]
Паводле Уладзіміра Тапарова прырода пачатковага галоснага няясная, магчыма другаснае паходжанне. Параўноўваў з назвай латышскай ракі Druve, з прускай воднай назвай Drawe[4].
Старажытны індаеўрапейскі корань Drav- / Dru- са значэннем «плынь, цячэнне» у назвах літоўскіх рэчак Dravinė, San-drava, Saus-dravas (sausas — «сухі»). А. Ванагас звязвае іх са старажытнаіндыйскім draváh «бег», drávati «бяжыць».[5][6]
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца меліярацыйнай канавай каля вёскі Дубніцы Аршанскага раёна, вусце на паўднёвай ускраіне горада Орша. Цячэ па Аршанскім узвышшы. На рацэ каля вёскі Дубніцы плаціна і сажалка (плошча 1 га), у пойме каля вёскі Барань Аршанскага раёна наліўная сажалка (плошча 2 га).
Даліна выразная, да вёскі Пагост трапецападобная, ніжэй карытападобная, шырынёй 0,6—0,8 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Берагі ў вярхоўі нізкія, у сярэднім і ніжнім цячэнні стромкія і абрывістыя, вышынёй 5—7 м, месцамі да 20 м.
Рэчышча ў вярхоўі на 12,5 км да вёскі Пількавічы Сенненскага раёна каналізаванае, далей звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м.
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Справа: Камяніца, Дзярноўка, Сакалянка, Барань, Ключнікава. Злева: Чарнічанка.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]Магчыма, у XI ст. на рацэ або паблізу яе стаяў «горад» Одрск, згаданы ў «Павучанні» Уладзіміра Манамаха у кантэксце паходу на Полацк.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 34.
- ↑ Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды / М. Ермаловіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1990. — 366 с.; іл. — С. 35.
- ↑ Р. А. Агеева. Происхождение имен рек и озер. Москва, 1985. С. 86-87.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 90.
- ↑ B. H. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 52.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т.2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 38—39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рака Адроў Архівавана 29 кастрычніка 2013.