Адрыяну Карэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адрыяна Карэя)
Футбол
Адрыяну
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Адрыяну Карэя Клару
Мянушка Моту-Адрыяну
Нарадзіўся 26 кастрычніка 1984(1984-10-26)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
 Іспанія
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя левы абаронца
левы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
1997—2002 Бразілія Карытыба
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Бразілія Карытыба 81 (2)
2005—2010 Іспанія Севілья 157 (11)
2010—2016 Іспанія Барселона 114 (9)
2016—2019 Турцыя Бешыкташ 78 (3)
2019— Бразілія Атлетыку Паранаэнсі
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Бразілія Бразілія (да 20) 4 (0)
2003—2013 Бразілія Бразілія 18 (0)
Узнагароды і медалі
Кубкі Амерыкі
Золата Перу 2004
Залатыя кубкі КАНКАКАФ
Срэбра ЗША/Мексіка 2003
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 ліпеня 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыя́ну Карэ́я Кла́ру[3] або Адрыяна Карэя (парт.: Adriano Correia Claro; нар. 26 кастрычніка 1984, Курытыба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Адрыяну з’яўляецца адным з нешматлікіх ігракоў у прафесійным футболе, якія здольныя згуляць у якасці абаронцы ці паўабаронцы па абодва бакі поля.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Сваю прафесійную кар’еру Адрыяну пачаў у клубе з роднага горада «Карытыба», дэбютаваўшы ў складзе яшчэ не маючы 18 гадоў. У студзені 2005 года ён далучыўся да іспанскага клуба «Севілья», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[4]. Дэбютаваў у Ла Лізе ў хатнім матчы супраць «Барселоны», дзе андалузійцы атрымалі паражэнне з лікам 0:4. У наступных сезонах Адрыяну займаў розныя пазіцыі з роўным поспехам. Разам з клубам атрымаў шэраг трафеяў.

16 ліпеня 2010 года Адрыяну падпісаў кантракт з «Барселонай» па сістэме «4+1». Каталонскі клуб выклаў за іграка 9,5 млн еўра. Кантракт іграка змясціў пункт выкупу іграка ў памеры не менш за 90 млн еўра. У новым клубе Карэя атрымаў кашулю з нумарам 21, якая да таго належала ўкраінскаму абаронцу Дзмітрыю Чыгрынскаму. Дэбютаваў Адрыяну ў перадсезонным таварыскім матчы супраць клуба «Валерэнга», выйшаўшы на замену ў другім тайме, 14 жніўня ён упершыню з’явіўся ў афіцыйным матчы ў гульні на Суперкубак Іспаніі, дзе каталонцы саступілі былому клуба Адрыяну «Севільі» з лікам 1:3.

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»[5]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19, і ў ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Атлетыку Паранаэнсі».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

13 ліпеня 2003 года ва ўзросце 18 гадоў Адрыяну дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Залатога кубка КАНКАКАФ 2003 у ЗША і Мексіцы, дзе разам з камандай заваяваў сярэбраныя медалі, розыгрышу Кубка Амерыкі 2004 у Перу, а таксама Кубка Амерыкі 2011 у Аргенціне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Карытыба»:

«Севілья»:

«Барселона»:

«Бешыкташ»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Adriano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adriano Correia Claro // Enciclopèdia de l'esport catalàGrup Enciclopèdia, 2012.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Sevilla capture Correia. UEFA.com
  5. «Бешикташ» объявил о покупке Адриано. by.tribuna.com

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]