Адрыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адрыян, рымскі імператар)
Публій Элій Траян Адрыян
Publius Aelius Traianus Hadrianus
Бюст Адрыяна, Капіталійскія музеі
Бюст Адрыяна, Капіталійскія музеі
14-ы Рымскі імператар
11 жніўня 117 — 10 ліпеня 138
Папярэднік Траян
Пераемнік Антанін Пій

Нараджэнне 24 студзеня 76[1]
Смерць 10 ліпеня 138[1] (62 гады)
Месца пахавання Маўзалей Адрыяна
Род Антаніны
Імя пры нараджэнні лац.: Publius Aelius Hadrianus
Бацька Публій Элій Адрыян Афер[d] або Траян
Маці Паўліна[d]
Жонка Вібія Сабіна[2]
Дзеці Луцый Элій Цэзар[d] і Антанін Пій
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць суверэн, палітык, ваенны, паэт
Званне легат і Ваенны трыбун
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адрыян — Публій Элій Адрыян (76138): рымскі імператар (117138). Сын Публія Элія Адрыяна і Даміцыі Паўлы. Быццам быў прыёмным сынам Траяна.

Імператарам Адрыяна абвясціла войска. Ён не толькі не пашыраў межаў Імперыі, але і адмовіўся ад некаторых з ненадзейных правінцый, і скіраваў намаганні на ўмацаванне ўнутранай стабільнасці дзяржавы і на павышэнне яе дабрабыту. У культуры і побыце вярнуўся да класічна-грэчаскіх ідэалаў, якія выцясняліся класічна-рымскімі з часоў Аўгуста. Шмат увагі ўдзяляў усходу імперыі, лічыўся касмапалітам і прыхільнікам элінізму (і нават «паскудным грэкам» сярод сваіх радыкальных крытыкаў[3]). Сам займаўся жывапісам і скульптурай.

Імкнуўся да таго, каб паўсюль лічыцца дабрадзеем, але, відаць, сваім касмапалітызмам і непапулярным эліналюбствам пахіснуў стабільнасць імперыі[3]. Пабудаваў у Афінах новы «горад Адрыяна», завяршыў будаўніцтва храма Зеўса Алімпійскага, якое было прыпынена ў IV ст. да н.э.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі