Адрыян Віларт
Выгляд
| Адрыян Віларт | |
|---|---|
| фр.: Adrian Willaert | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | каля 1480[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 снежня 1562[2][1] |
| Месца смерці | |
| Краіна | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Jean Mouton[d] |
| Прафесіі | кампазітар |
| Гады актыўнасці | з 1515 |
| Жанры | класічная музыка |
| Выхаванцы | Чыпрыяна дэ Рарэ, Андрэа Габрыелі і Costanzo Porta[d] |
Адрыян Віларт (Adrian Willaert; каля 1490, Бругэ — 7 снежня 1562, Венецыя) — фламандскі кампазітар і педагог, працаваў у Італіі. Прадстаўнік франка-фламандскай (нідэрландскай) поліфанічнай школы, заснавальнік венецыянскай школы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучань французскага кампазітара Жана Мутона. Працаваў пераважна ў Італіі, куды пераехаў (меркавана) у 1514 годзе. З 1515 года — на службе (у гістарычных дакументах згадваецца як «пеўчы Адрыян») у кардынала Іпаліта д’Эстэ ў Ферары, у 1518 годзе наведаў з ім Венгрыю (магчыма, таксама Польшчу). З 1527 года — кіраўнік капэлы сабора Св. Марка ў Венецыі. Заснавальнік венецыянскай школы, сярод вучняў — Андрэа Габрыелі, Джазефа Царліна, Кастанца Порта, Клаўдыа Мерула, магчыма таксама Чыпрыяна дэ Рарэ і Нікола Вічэнціна.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118771957 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.