Адрыян Картон дэ Віярт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адрыян Картон дэ Віярт
Adrian Carton de Wiart
Sir Adrian Carton de Wiart by Sir William Orpen.jpg
Партрэт пэндзля Уільяма Орпена, 1919 год.
Мянушка «Шчаслівы Адысей»
Дата нараджэння 5 мая 1880(1880-05-05)
Месца нараджэння Бельгія Брусель
Дата смерці 5 чэрвеня 1966(1966-06-05) (86 гадоў)
Месца смерці Ірландыя Кілінардыш, графства Корк
Альма-матар
Прыналежнасць Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Род войскаў Flag of the British Army.svg Брытанская армія
Гады службы 18991923
19391947
Званне Лейтэнант-генерал
Камандаваў 134-я (2/1-я Гэмпшырская) брыгада
61-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Англа-бурская вайна
Першая сусветная вайна
Савецка-польская вайна
Польска-ўкраінская вайна
Польска-літоўская вайна
Другая сусветная вайна
Узнагароды і прэміі

Вялікабрытанія:

Крыж Вікторыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі, ваенны
Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Кавалер ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Кавалер ордэна «За выдатныя заслугі»

Польшча:

Virtuti Militari
(ступень невядомая)

Бельгія:

Бельгійскі Ваенны крыж
Сувязі Анры Картон дэ Віярт (брат)
У адстаўцы з 1924 па 1939;
з 1947
Commons-logo.svg Адрыян Картон дэ Віярт на Вікісховішчы

Сэр Адрыян Картон дэ Віярт (5 мая 1880, Брусель5 чэрвеня 1963) — брытанскі ваенны, генерал-лейтэнант, арыстакрат з багатай знатнай сям'і ірландска-бельгійскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнічаў у ваенных аперацыях, што праводзіліся брытанцамі ў 1898 годзе ў Самалі, дзе страціў вока, і ў Паўднёвай Афрыцы, дзе быў паранены ў лёгкае.

Прымаў удзел у бітвах Першай сусветнай вайны: на Соме (раненні ў галаву і ногі), у Пашэндэйле (раненне ў сцягно), Камбрэ (паранены ў нагу) і на Іпры, дзе страціў руку. У лютым 1919 года ўваходзіў у склад місіі саюзнікаў ва Усходняй Галіцыі, і неўзабаве стаў кіраўніком брытанскай ваеннай місіі ў Варшаве, дзе служыў падчас польска-бальшавіцкай вайны. Быў сувязным звяном паміж брытанскім ваенным міністэрствам і польскім кіраўніцтвам. Дапамагаў перавозцы зброі з Венгрыі ў Польшчу. Беспаспяхова спрабаваў пераканаць брытанскіх ваенных, аб дапамозе польскаму боку. Высока цаніў моц Чырвонай Арміі. Пасля вайны заставаўся ў Польшчы да 1924 года кіраўніком ваеннай місіі.

Пасля жыў у міжваеннай Польшчы на Палессі на рацэ Льве ў маёнтку Прастынь (цяпер в. Старына Столінскага р-на, Брэсцкая вобл.), які яму падарыў Караль Радзівіл[1]. Быў рэзідэнтам брытанскай разведкі ў Польшчы.

Улетку 1939 года прызваны на дзейсную службу кіраўніком ваеннай місіі ў Польшчы. Па пачатку вайны з'ехаў у Румынію. Адтуль каб пазбегнуць інтэрнавання з'ехаў з фальшывым пашпартам. Прымаў удзел у ваенных кампаніях Другой сусветнай, у тым ліку ў Нарвегіі. У пустыннай кампаніі, быў узяты ў палон італьянцамі, адкуль збег. Пазней быў прадстаўніком Чэрчыля з генералісімусам Чан Кайшы.

Зноскі

  1. «Piszrz dla doroslych» Grzegorz Eberhardt,Wroslaw «Lena» ISBN 978-83-919164-3-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]