Адрыян Межаеўскі
| | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
6 лістапада 1986[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адрыя́н Межае́ўскі (польск.: Adrian Mierzejewski; нар. 4 лістапада 1986, Ольштын, Польшча) — колішні польскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Клубная
[правіць | правіць зыходнік]Адрыян з'яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Накі» з Ольштына. Увесну 2003 года прабіўся ў асноўны склад клуба, з якім выступаў да канца сезона. Узімку 2004 года перайшоў у плоцкую «Віслу», з якой у сезоне 2005—2006 гадоў атрымаў перамогу ў Кубку Польшчы. Узімку 2007 года перайшоў у сасноўскае «Заглэмбе», аднак па заканчэнні сезона вярнуўся назад у Плоцк. 22 снежня 2008 года заключыў трохгадовы кантракт са сталічнай «Палоніяй», 5 снежня 2010 года як ігрок варшаўскага клуба стаў уладальнікам прыза «Найлепшы ігрок лігі 2010 года» паводле версіі выдання «Piłka Nożna»[4].
З чэрвеня 2011 года выступаў за турэцкі клуб «Трабзанспор», куды перайшоў за 5,25 млн еўра[5]. Гэты трансфер стаў самым дарагім у гісторыі Польскай экстракласы[6], да гэтага моманту самым дарагім іграком, быў Роберт Левандоўскі, які каштаваў да сыходу 4,5 млн еўра.
20 чэрвеня 2014 года Межаеўскі падпісаў кантракт з клубам «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі тэрмінам на 3 гады[7].
Міжнародная
[правіць | правіць зыходнік]Першы матч за зборную Польшчы правёў 1 сакавіка 2010 года ў гульні супраць зборнай Балгарыі, Адрыян замяніў Лукаша Пішчака. Першы гол забіў 5 чэрвеня 2011 года ў браму зборнай Аргенціны і прынёс польскай камандзе перамогу з лікам 2:1.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Аль-Наср»:
«Сідней»:
- Уладальнік Кубка Аўстраліі: 2017
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Adrian Mierzejewski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Adrian Mierzejewski // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Mierzejewski Ligowcem Roku 2010(недаступная спасылка). ksppolonia.pl
- ↑ Mierzejewski ustalił warunki kontraktu, rekordowy transfer o krok. Sport w Onet.pl
- ↑ Adrian Mierzejewski sprzedany do Trabzonsporu. 90minut.pl
- ↑ Mierzejewski oficjalnie w Arabii! Polak podpisał trzyletni kontrakt. Polsatsport.pl
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 6 лістапада
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Ольштыне
- Ігракі ФК Стоміль Ольштын
- Ігракі ФК Вісла Плоцк
- Ігракі ФК Заглэмбе Сасновец
- Ігракі ФК Палонія Варшава
- Ігракі ФК Трабзанспор
- Ігракі ФК Аль-Наср Эр-Рыяд
- Ігракі ФК Шарджа
- Ігракі ФК Сідней
- Ігракі ФК Чанчунь Ятай
- Ігракі ФК Чунцын Ліфань
- Ігракі ФК Гуанчжоу Фулі
- Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
- Ігракі ФК Хэнань
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Футбалісты Польшчы
- Ігракі зборнай Польшчы па футболе