Адрэналін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адрэналін (эпінефрын) ( (-)-(1R)-1-(3,4-дыгідроксіфеніл)-2-метыламінаэтанол) — асноўны гармон мазгавога рэчыва наднырачнікаў, а таксама нейрамедыятар. Па хімічнай будове з'яўляецца катэхаламінам. Адрэналін змяшчаецца ў розных органах і тканках, у значных колькасцях утвараецца ў хромафіннай тканцы, асабліва ў мазгавым рэчыве наднырачнікаў.

Сінтэтычны адрэналін выкарыстоўваецца ў якасці лекавага сродку пад назвай «Эпінефрын» (МНН).