Адукацыя і выхаванне (1992)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адукацыя і выхаванне
Скарочаная назва:

АіВ

Перыядычнасць:

штомесяц

Мова:

{{{lang-}}}

Адрас рэдакцыі:

220004, Мінск, вул. Караля, 16.

Галоўны рэдактар:

Аляксандра Валянцінаўна Пазняк

Краіна:

Беларусь

Выдавец:

Выдавецтва "Адукацыя і выхаванне"

Гісторыя выдання:

1992

ISSN друкаванай версіі:

0203-2031

«Адукацыя і выхаванне», АіВ (англ.: Education and Upbringing, ням.: Bildung und Erziehung, руск.: Образование и воспитание) — беларускі навукова-тэарэтычны і інфармацыйна-метадычны часопіс.

Выдаецца з 1992 года штомесяц. Заснавальнікі — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны інстытут адукацыі. Выдавец — выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». Спярша выходзіў на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах. Цяпер выходзіць на беларускай і рускай.

Мэтавай аўдыторыяй з’яўляюцца навукова-педагагічныя работнікі, арганізатары і кіраўнікі навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, педагогі-практыкі.

Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

У часопісе друкуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі, навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё агульнаадукацыйнай школы, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]