Адукацыя ў Дубровенскім раёне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сістэма адукацыі Дубровенскага раёна ўключае ў сябе: 5 дашкольных устаноў: 3 гарадскія і 2 сельскія; 9 устаноў адукацыі: 3 сярэднія школы і 6 школ-комплексаў (1 дзіцячы сад-пачатковая школа, 5 дзіцячых садоў-сярэдніх школ); сацыяльна-педагагічны цэнтр; цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі; цэнтр дзяцей і моладзі; «Дубровенская СДЮШАР»; фізкультурна-спартыўны клуб; аздараўленчы лагер «Лугаўцы».

У 2017/2018 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі навучаецца і выхоўваецца 1547 навучэнцаў і 491 дашкольнік. У сістэме адукацыі раёна працуе 387 педагагічных работнікаў, у тым ліку ў сферы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі — 318 педагогаў, з якіх маюць вышэйшую адукацыю 88 %, вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі — 71 %, другую — 15 %. 159 педагогаў маюць сертыфікат карыстальніка інфармацыйных тэхналогій. Ахоплена дашкольнай адукацыяй 79 % дзяцей ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 90 %. Забяспечанасць месцамі дзяцей ранняга дашкольнага ўзросту ва ўстановах дашкольнай адукацыі па раёне складае 115 %.

Прафесійна-тэхнічная адукацыя: УА «Дубровенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці».

Сістэма ўстаноў дашкольнай адукацыі ўключае[правіць | правіць зыходнік]

  • яслі-сад № 2;
  • яслі-сад № 3;
  • яслі-сад № 4;
  • Асінторфскі яслі-сад;
  • Станіславоўскі дзіцячы сад.

Установы агульная сярэдняй адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • сярэдняя школа № 1;
  • сярэдняя школа № 2;
  • Асінторфская дзіцячы сад-сярэдняя школа;
  • Будская дзіцячы сад-сярэдняя школа;
  • Добрынская дзіцячы сад-сярэдняя школа;
  • Ерамееўская дзіцячы сад-пачатковая школа;
  • Зарубская дзіцячы сад-сярэдняя школа;
  • Калінаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа;
  • Сваташыцкая дзіцячы сад-пачатковая школа;

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]