Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі — адна з сіл інерцыі, наяўнасць якой дазваляе ўлічваць уплыў вярчэння Зямлі вакол сваёй восі на рух любога цела адносна зямной паверхні. Адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўночным паўшар'і, улева — у Паўднёвым. У выніку рэчышчы рэк паступова адхіляюцца, іх правыя берагі (у Паўночным паўшар'і) больш стромкія (размываюцца), чым левыя. Гэта сіла — прыватны выпадак сілы Карыёліса.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.