Адшчэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адшчэп — асколак, аддзелены адбойнікам ад кавалка крэменю або крамянёвага нуклеуса першабытным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Адшчэпы бываюць рознай формы і памераў з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і 2 плоскасцямі: спінкай (са слядамі раней зробленых сколаў або без іх) і брушкам (са слядамі ударнага злому). Выкарыстоўваліся першабытнымі людзьмі для вырабу прылад працы (нажы, сярпы).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адшчэп // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 28. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Коласаў, А. У. Адшчэп / А. У. Коласаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 23. — ISBN 978-985-11-0353-5.