Перайсці да зместу

Адыша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адыша
ଓଡ଼ିଶା, Odisha
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1 красавіка 1936
Кіраўнік Mohan Charan Majhi[d][1]
Афіцыйная мова Орыя
Насельніцтва
  • 41 974 218 чал. (2011)[2]
Плошча 155 707
Адыша на карце
Код ISO 3166-2 IN-OR
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арыса (англ.: Orissa), з 2011 г. афіцыйная назва Адыша (англ.: Odisha, орыя ଓଡ଼ିଶା)[3] — штат на ўсходзе Індыі на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 9-е месца сярод штатаў па плошчы (155 820 км²) і 11-е па насельніцтву (36,7 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Бхубанешвар.

Унутраныя раёны штата гарыстыя, слаба заселеныя. Прыбрэжная зона і дэльта ракі Маханадзі вылучаюцца ўрадлівай глебай. Вільготны даждлівы клімат дазваляе збіраць два ўраджаі ў год. Частыя моцныя цыклоны.

Вялікія залежы мінеральнай сыравіны. Здабыча карысных выкапняў, выплаўка сталі, алюмінію. Адносна развітая прамысловая і транспартная інфраструктура. Штат — адзін з цэнтраў інфармацыйнай індустрыі Індыі.

Пераважная большасць насельніцтва спавядае індуізм (больш за 95 %), ёсць хрысціяне і мусульмане (па 2 %).

Зноскі