Адэлаіда Савойская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэлаіда Савойская
фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne
Сцяг9-я Каралева Францыі
28 сакавіка 1115 — 1 жніўня 1137
Папярэднік Бертрада дэ Манфор
Пераемнік Элеанора Аквітанская

Нараджэнне 18 лістапада 1092(1092-11-18)
Смерць 18 лістапада 1154 (62 гады)
Месца пахавання
Род Савойскі дом і Дом Куртэнэ[d]
Бацька Гумберт II[d]
Маці Гізела Бургундская[d]
Муж Людовік VI Тоўсты[1][2] і Matthieu I of Montmorency[d][2]
Дзеці Людовік VII Малады[1], Філіп, Henry of France, Archbishop of Reims[d], Robert I, Count of Dreux[d], Constance of France, Countess of Toulouse[d], Philip of France, Archdeacon of Paris[d] і П’ер I дэ Куртэнэ[d]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць каралева-кансорт Францыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэлаіда Савойская (Адэлаіда Мар'енская) (фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne, каля 1092 — 18 лістапада 1154, Манмартр, Парыж, Францыя) — каралева Францыі ў 11151137 гадах, жонка караля Францыі Людовіка VI і Мацье I дэ Манмарансі. Адэлаіда была дачкой графа Гумберта II Савойскага і Гізелы Бургундскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адэлаіда пабралася першым шлюбам у Парыжы, у нядзелю 28 сакавіка 1115 года, з каралём Францыі Людовікам VI Талсцім, які ва ўзросце 33-х гадоў імкнуўся да спакойнага жыцця, хоць у маладосці быў вельмі жвавым.

Адэлаіда была непрыгожай, але вельмі ўважлівай і занадта набожнай. У іх было сем сыноў і дзве дочкі. Роберт I дэ Дро і П'ер дэ Куртэнэ былі заснавальнікамі двух важных фамілій.

Людовік VI Тоўсты памёр 1 жніўня 1137 года. У 1141 годзе Адэлаіда заключыла другі шлюб з канетаблем Мацье I дэ Манмарансі, ад якога ў яе нарадзілася адна дачка.

У 1153 годзе Адэлаіда атрымала свабоду ад мужа і сышла ў абацтва Манмартр, якое яна заснавала разам са сваім сынам каралём Людовікам VII, і там памерла 18 лістапада 1154 года. Яе магіла знаходзіцца ў царкве Святога Пятра на Манмартры.

Шлюбы і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Kindred Britain
  2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • HUMBERT II 1080-11036 (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 21 жніўня 2010.