Адэр (мыс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэр
Кантынент
Адэр (мыс) (Антарктыда)
Адэр (мыс)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мыс Адэр на Зямлі Вікторыі.

Адэр (таксама Адар, Адарэ) — мыс і паўвостраў, размешчаныя на крайнім паўночным усходзе рэгіёна Зямля Вікторыі, Усходняя Антарктыда. Мыс умоўна адлучае мора Роса (на ўсходзе) ад Паўднёвага Акіяна (да захадзе). Пры руху ўглыб паўвострава над мысам узвышаюцца горы Адміралцейства. Брытанец Джэймс Рос знайшоў мыс Адэр у студзені 1841 і назваў яго ў гонар свайго сябра віконта Адэра, які быў родам з горада Адэр, цяпер рэспубліка Ірландыя. Пазней, у 1895 г., мыс Адэр сыграў важную ролю ў якасці месца высадкі і зімоўкі першых даследчыкаў Антарктыкі.

Зноскі