Адэская абарона (1941)
| Абарона Адэса | |||
|---|---|---|---|
| Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
| | |||
| Дата | 5 жніўня – 16 кастрычніка 1941 | ||
| Месца | Адэса і наваколлі | ||
| Вынік | перамога нямецка-румынскіх войск | ||
| Праціўнікі | |||
|
|
|||
| Камандуючыя | |||
|
|
|||
| Сілы бакоў | |||
|
|||
| Страты | |||
|
|||
Абарона Адэсы (1941) — абарончая аперацыя войск Асобнай Прыморскай (з 19 жніўня Прыморскай) арміі і сіл Чарнаморскага флоту, праведзеная 5 жніўня – 16 кастрычніка 1941 года падчас Вялікай Айчынаннай вайны.
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]У сувязі з неспрыяльным становішчам на Правабярэжнай Украіне і ў Малдавіі Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання 5 жніўня 1941 года загадала адвесці войскі Паўднёвага фронту на мяжу Чыгірын, Днястроўскі ліман, а Адэсу абараняць да апошняй магчымасці. Войскам Чырвонай арміі і флоту супрацьстаялі тут сілы 4-й арміі Румыніі. Для абароны горада ў кароткія тэрміны было пабудавана 3 абарончых рубяжы, на вуліцах Адэсы ўзведзена каля 250 барыкад.
Нягледзячы на колькасную перавагу, войскам румынскай 4-й арміі не ўдалося авалодаць горадам з ходу. Да 10 жніўня савецкія войскі стрымлівалі праціўніка на далёкіх подступах, затым адышлі на перадавы рубеж абароны (20—25 км ад горада).
Атрымаўшы падмацаванне, румынскія войскі 20 жніўня аднавілі штурм горада, а з 28 жніўня ў наступленні прынялі ўдзел нямецкія часці.
22 верасня на пэўных участках савецкія сілы правялі контрудары. У выніку ўзгодненых дзеянняў войскаў і дэсанту, пры падтрымцы берагавой і карабельнай артылерыі, а таксама авіяцыі флоту праціўнік быў адкінуты ад Адэсы на 5—8 км і пазбавіўся магчымасці весці артылерыйскі абстрэл Адэсы і порта. Да канца верасня фронт абароны стабілізаваўся. Аднак з прычыны рэзкага пагаршэння становішча 30 верасня ў Маскве прынялі рашэнне перакінуць войскі з Адэсы ў Крым.
1—16 кастрычніка караблі і транспарты ЧФ практычна без страт ажыццявілі эвакуацыю на Крымскі паўвостраў войск і грамадзянскага насельніцтва. Адыход апошніх падраздзяленняў прыкрывалі партызаны. Толькі да вечара 16 кастрычніка перадавыя часці Германіі і Румыніі ўвайшлі ў горад.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- С. Л. Ташлыков. Оборона Одессы 1941 // Большая российская энциклопедия