Адэская ваенная акадэмія
| Адэская ваенная акадэмія | |
|---|---|
| Одеська військова академія | |
| | |
| Арыгінальная назва | Одеська військова академія |
| Міжнародная назва | Odessa Military Academy |
| Заснаваны | 1899 |
| Рэарганізаваны | 2011 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. Фантанская дарога 10, 65009 г. Адэса, Украіна |
| Сайт | vaodesa.mil.gov.ua |
Адэская ваенная акадэмія — украінская дзяржаўная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя падрыхтоўкі афіцэраў у Адэсе налічвае больш за 150 гадоў, пачынаючы з 1865 года. У сценах адэскіх ваенных устаноў прайшлі навучанне 47 сяржантаў арміі УНР, больш за 500 генералаў, каля тысячы навукоўцаў у галіне ваеннай тэорыі і практыкі, больш за 100 герояў Другой сусветнай вайны. У адпаведнасці з пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 19 жніўня 1992 года, распараджэннем міністра абароны Украіны ад 25 ліпеня 1992 года створаны Адэскі інстытут сухапутных войскаў - найбуйнейшая вышэйшая ваенная навучальная ўстанова ў Еўропе, дзе ўпершыню ва Украіне началі рыхтаваць сярод іншага спецыялістаў па лагістыцы. З 2006 года Адэскі інстытут сухапутных войскаў быў рэарганізаваны ў Ваенны інстытут Адэскага політэхнічнага ўніверсітэта, а з 2011 года - у Ваенную акадэмію, якая з'яўляецца пераемніцай усёй Адэскай вышэйшай ваеннай школы.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт падрыхтоўкі паветрана-дэсантных спецыялістаў
- Факультэт падрыхтоўкі спецыялістаў ваеннай разведкі і спецыяльнага прызначэння
- Факультэт падрыхтоўкі спецыялістаў па лагістыцы
- Факультэт падрыхтоўкі ракетна-артылерыйскіх спецыялістаў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт установы Архівавана 24 лістапада 2020.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэская ваенная акадэмія