Адэская ваенная акруга (Расійская імперыя)
Выгляд
| Адэская ваенная акруга | |
|---|---|
| укр.: Одеський військовий округ | |
| | |
| Гады існавання | 12 снежня 1862—1918 |
| Краіна |
|
| Падпарадкаванне | Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі |
| Уваходзіць у | Сухапутныя войскі |
| Тып | ваенная акруга |
| Функцыя | абарона |
| Колькасць | аб'яднанне |
| Дыслакацыя | Адэса |
| Знакі адрознення | |

Адэская ваенная акруга — ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная ў канцы 1862 г.
Ахоплівала тэрыторыі Херсонскай, Кацярынаслаўскай, Таўрычаскай, Бесарабскай губерняў.
На базе войскаў акругі падчас Першай Сусветнай вайны была створана 7-я Армія. Таксама змянілася назва акругі на акруга на тэатры ваенных дзеянняў.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад акругі па стану на першую палову 1914 уваходзілі:
- 7-ы армейскі корпус (Крым, Екацерынаслаўль, Растоў-на-Доне)
- 8-ы армейскі корпус (Адэса, Кішынёў, Ціраспаль, Мікалаеў)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Безвугольны А.Ю., Кавалеўскі М.Ф., Кавалёў В.Я. Гісторыя ваенна-акружной сістэмы ў Расіі 1862-1918 = История военно-окружной системы в России 1862-1918. — Москва: ЗАТ Выдавецтва Цэнтрпаліграф, 2012. — 463 с. — ISBN 978-5-227-03506-6.