Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій
Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій | |
---|---|
Одеська національна академія харчових технологій | |
Арыгінальная назва | Одеська національна академія харчових технологій |
Міжнародная назва | Odessa National Academy of Food Technologies |
Заснаваны | 1902 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Багдан Віктаравіч Ягораў |
Студэнты | каля 15 000 |
Дактары | 83 |
Прафесары | 75 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Канатная 112, 65039 г. Адэса, Украіна |
Сайт | onaft.edu.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхналагічнага профілю, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана 20 кастрычніка 1902 года як Адэская школа мукамолаў. Першай і адзінай у краіне вышэйшай навучальнай установай збожжаперапрацоўчага профілю стаў тэхнікум тэхналогіі збожжа і мукі, адкрыты 22 чэрвеня 1922 года на базе Адэскага млынова-тэхнічнага вучылішча. У 1928 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Адэскі політэхнікум тэхналогіі збожжа і мукі з трыма факультэтамі: тэхналагічным, механічным і хлебапякарным. Політэхнікум у 1929 годзе быў рэарганізаваны ў Інстытут тэхналогіі збожжа і мукі імя І. В. Сталіна. Найважнейшай вяхой у гісторыі інстытута стаў 1969 год. У выніку рэарганізацыі двух адэскіх ВНУ - Адэскага тэхналагічнага інстытута і Адэскага інстытута харчовай і халадзільнай прамысловасці быў утвораны фактычна новы, найбуйнейшы ў краіне інстытут харчовага профілю. У 1970 годзе Савет Міністраў УССР пераназваў новы інстытут у Адэскі тэхналагічны інстытут харчовай прамысловасці імя М. В. Ламаносава. У такой якасці інстытут праіснаваў да 20 лістапада 1994 года, калі яму быў прысвоены статус акадэміі. З гэтага ж часу ВНУ стала называцца Адэскай дзяржаўнай акадэміяй харчовых тэхналогій.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Тэхналогіі збожжа і збожжавага бізнесу
- Тэхналогіі і таваразнаўства харчовых прадуктаў і харчовага бізнесу
- Тэхналогіі віна і турыстычнага бізнесу
- Інавацыйных тэхналогій харчавання і рэстаранна-гатэльнага бізнесу
- Камп'ютарных сістэм і аўтаматызацыі
- Эканомікі, бізнесу і кантролю
- Менеджменту, маркетынгу і лагістыкі
- Нафты, газу і экалогіі
- Камп'ютарнай інжынерыі, праграмавання і кіберабароны
- Нізкатэмпературнай тэхнікі і інжынернай механікі
Каледжы
[правіць | правіць зыходнік]- Механіка-тэхналагічны прафесійны каледж
- Прафесійны каледж нафтагазавых тэхналогій, інжынерыі і інфраструктуры сэрвісу
- Прафесійны каледж прамысловай аўтаматыкі і інфармацыйных тэхналогій
- Адэскі тэхнічны прафесійны каледж
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт установы Архівавана 25 лютага 2020.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэская нацыянальная акадэмія харчовых тэхналогій
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.