Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт
| Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| Одеський державний екологічний університет | |
| Арыгінальная назва | Одеський державний екологічний університет |
| Міжнародная назва | Odessa State Environmental University |
| Заснаваны | 1932 |
| Год закрыцця | 2024 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Рэктар | Q12157731? |
| Студэнты | 4 500 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. Львоўская 15, г. Адэса, Украіна |
| Сайт | odeku.edu.ua |
Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова cа статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вядучая ВНУ ў сістэме вышэйшай экалагічнай і гідраметэаралагічнай адукацыі, базавы ВНУ Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны. У вучэльне вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па кірунках падрыхтоўкі: "Гідраметэаралогія", "Ваенная гідраметэаралогія", "Экалогія, ахова навакольнага асяроддзя і збалансаванае прыродакарыстанне", "Водныя біярэсурсы", "Менеджмент", "Камп'ютарныя навукі".
У складзе універсітэта функцыянуюць Адэскай каледж камп'ютэрных тэхналогій, Харкаўскі і Херсонскі гідраметэаралагічныя тэхнікумы, цэнтр магістарскай падрыхтоўкі на базе Марскога гідрафізічнага інстытута НАН Украіны.
Адэскі дзяржаўны экалагічны універсітэт мае міжведамасныя вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы "Украінскі цэнтр гідраметэаралагічнай адукацыі", "Фізіка навакольнага асяроддзя" (сумесна з Інстытутам тэарэтычнай фізікі НАН Украіны і Інстытутам магнетызму НАН Украіны), "Акіяналогія і марское прыродакарыстанне" (сумесна з Марскім гідрафізічны інстытутам НАН Украіны) і міжведамасны вучэбна-навуковы комплекс па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў для падраздзяленняў Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны.
На базе універсітэта працуюць дзве вучэбна-метадычныя камісіі (па гідраметэаралогіі і экалогіі, ахове навакольнага асяроддзя і збалансаваным прыродакарыстанні) вучэбна-метадычнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт установы Архівавана 20 лістапада 2020.
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх