Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета
Заснаваны 1810
Месцазнаходжанне
Сайт operahouse.od.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета — першы тэатр у Адэсе і Наваросіі па часе пабудовы, значэнні і вядомасці.

Першы будынак было адкрыты ў 1810 годзе і згарэў у 1873 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1887 годзе архітэктарамі Фельнерам і Гельмерам ў стылі новага венскага барока. Інтэр’ер глядзельнай залы стылізаваны пад архітэктуру позняга французскага ракако. Унікальная акустыка падковападобнай залы дазваляе даносіць нават шэпт са сцэны ў любы куток залы. Поўная рэстаўрацыя будынка тэатра была завершана ў 2007 годзе.

У тэатры дырыжыравалі П. І. Чайкоўскі, М. А. Рымскі-Корсакаў, С. В. Рахманінаў, А. Я. Лыніў, спявалі Фёдар Шаляпін, Саламея Крушальніцкая, Марыя Грэбінецкая, Леанід Собінаў, танцавалі Ганна Паўлава і Айседора Дункан. Аляксандр Пушкін згадвае Адэскі тэатр у рамане «Яўген Анегін». Часопіс «Forbes» уключыў адэскі тэатр у спіс самых незвычайных славутасцяў Усходняй Еўропы.