Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт
| Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт | |
|---|---|
| Одеський національний економічний університет | |
| | |
| Арыгінальная назва | Одеський національний економічний університет |
| Міжнародная назва | Odessa National University of Economics |
| Заснаваны | 1921 |
| Тып | профільная ВНУ |
| Дактары | 36 |
| Прафесары | 36 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Юрыдычны адрас | вул. Праабражэнская 8, 65082 г. Адэса, Украіна |
| Сайт | oneu.edu.ua |
Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1921 годзе ў будынку, дзе раней размяшчалася Адэскае імя імператара Мікалая I камерцыйнае вучылішча. У 1931 годзе ў СССР праводзілася крэдытная рэформа. У сувязі з гэтым Адэскі Інстытут народнай гаспадаркі быў рэарганізаваны ў крэдытна-эканамічны інстытут. У 1966 годзе ён быў рэарганізаваны ў Інстытут народнай гаспадаркі, які становіцца шырокапрофільным цэнтрам падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі эканамістаў для прамысловасці, будаўніцтва і сельскай гаспадаркі. Па выніках акрэдытацыі ў 1993 годзе інстытут быў аднесены да вышэйшай, IV ступені акрэдытацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Эканомікі і ўпраўлення прадпрымальніцтвам
- Фінансаў і банкаўскай справы
- Менеджменту, уліку і інфармацыйных тэхналогій
- Міжнароднай эканомікі1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Адэскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт