Ад’ектывацыя
Выгляд
Ад’ектыва́цыя (ад лац.: adjectivum — прыметнік) — пераход у прыметнікі словаформаў іншых часцін мовы[1].
Часцей за ўсё пераходзяць дзеепрыметнікі, калі яны страчваюць працэсуальныя адзнакі і набываюць атрыбутыўныя прыкметы, што ўказваюць на ўласцівасць прадмета ці з’явы (квітнеючы край, любімая кніга), і зрэдку — парадкавыя лічэбнікі (першы снег), абагульнена-якасныя займеннікі («У машыніста хлеб траякі — чорны, белы і ніякі», М. Лынькоў). Ад’ектывавацца могуць не ўсе дзеепрыметнікі, лічэбнікі і займеннікі, што звязана з асаблівасцямі іх семантыкі, марфемнага саставу, замацаванасцю ці незамацаванасцю спалучэння з назоўнікамі і інш[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Ад’ектывацыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 101. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).